«Настаў верасень і ўжо пахне Калядамі», — заявіў прэзідэнт адной з краін і абвясціў, што… пераносіць дату свята на кастрычнік.
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў тэлепраграме на канале Globo Vision абвясціў аб пераносе Божага нараджэння на кастрычнік. Паводле яго слоў, ён зробіць гэта «у знак павагі да доблеснага народу».
Як высвятляецца, гэта не першы раз, калі венесуэльскі лідар мяняе каляндар і пераносіць святы наперад. Як піша аргентынскі штодзённік “La Nacion”, у апошнія гады гэта стала нормай.
У якасці прыкладу выданне прыводзіць 2020 год, тады Нікалас Мадура загадаў перанесці свята Божага нараджэння на 15 кастрычніка. Верагодна, ён хацеў адцягнуць увагу ад праблем дзяржавы ў кіраванні крызісам, выкліканым пандэміяй каранавіруса.
На гэты раз рашэнне аб пераносе свята было прынята неўзабаве пасля таго, як рэжым выдаў ордэр на арышт Эдмунда Гансалеса Уруціі, суперніка Нікаласа Мадура на апошніх прэзідэнцкіх выбарах.
stacja7.pl
пераклад Марыны Ткач