Бэнэдыкту XVI споўнілася 93 гады

16 красавіка 2020 г. Бэнэдыкту XVI, 265-му Пантыфіку ў гісторыі Касцёла, споўнілася 93 гады. Як пераемнік св. Яна Паўла II, ён кіраваў Касцёлам з 19 красавіка 2005 г. да адстаўкі ў 2013 г.

Ён узяў імя са спасылкай на “Папу міру” Бэнэдыкта XV і апекуна Еўропы св. Бэнэдыкта Нурсійскага. Быў першым немцам на Пасадзе св. Пятра з часоў Віктара II (1055-57). Перад выбарам, у 1983-2005 гг., быў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння і адным з самых блізкіх паплечнікаў Яна Паўла ІІ.

У пачатку красавіка арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI, запэўніў: “Дзякуй Богу, у кляштары Mater Ecclesiae мы спраўляемся з усім, асабліва Папа-эмерыт”. “Мы жывём як у строгай кляўзуры”, — паведаміў іерарх. “Няма ніякіх візітаў, і мы нікога не наведваем. Як усім вядома, цяпер існуюць адпаведныя патрабаванні, якія гэтага не дазваляюць, і мы выконваем іх”, — дадаў ён.

Кажучы пра 93-ці дзень нараджэння Бэнэдыкта XVI, арцыбіскуп Генсвайн прызнаўся, што не планавалася ніякіх візітаў “дэлегацый і асобных гасцей”. “Гэта будзе ціхі дзень без асаблівага святкавання. Мы молімся з надзеяй, што неверагодная пандэмія хутка будзе пераадолена”, — сказаў прэфект Папскага дома.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі