Біскупы ЕС: мы павінны праявіць салідарнасць з Украінай

Кардынал Жан-Клод Олерыш падчас інтэрв’ю

Старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), кардынал Жан-Клод Олерыш заклікаў урад Германіі прыкласці больш намаганняў для падтрымкі Украіны.

«Лічу, што Германія павінна рабіць усё, калі на суседнюю краіну нападаюць, каб яна магла абараніць сябе. У адваротным выпадку людзей будуць працягваць забіваць», — сказаў ён у інтэрв’ю Vatican News.

“Я вельмі добра разумею, што міжнародная супольнасць не можа адпраўляць салдат, таму што гэта было б пачаткам сусветнай вайны”, — сказаў арцыбіскуп Люксембурга, падтрымліваючы эканамічныя санкцыі.

“Эканамічныя меры, якія мы можам прыняць, доўгатэрміновыя, і я думаю, што мы не павінны вагацца з іх прыняццем, нават калі яны датычацца нас саміх. Таму што ў параўнанні з тым, як пакутуе народ Украіны, уплыў асабіста на нас малы. Такім чынам, мы павінны быць гатовыя да дзеянняў, якія ўдараць таксама па нас, каб пакласці канец гэтай бойні”, — сказаў іерарх.

Кардынал Олерыш падкрэсліў, што міжнародная супольнасць павінна выступаць адзіным і моцным фронтам, каб пакласці канец вар’яцтву, якім з’яўляецца вайна. Ён таксама заклікаў расіян, якія не падтрымліваюць агрэсіўную палітыку Пуціна, знайсці творчыя формы супрацьстаяння вайне і дзейнасці на карысць міру.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі