З 16 па 18 снежня ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне будуць праходзіць адвэнтавыя рэкалекцыі. Cёлетнія духоўныя практыкаванні правядзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі запрашае парафіян і жыхароў Гродна да актыўнага ўдзелу ў рэкалекцыях.
Праграма:
Пятніца, 16 снежня
09.00, 12.00, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай;
17.00 – св. Імша з навукай для дзяцей;
20.00 — навука для жанчын;
Субота, 17 снежня
09.00, 12.00, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай;
17.00 – св. Імша з навукай для дзяцей;
20.00 — навука для мужчын;
Нядзеля, 18 снежня
07.00, 09.00, 12.00, 15.00, 16.30, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай;
10.30 – св. Імша з навукай для дзяцей;
21.00 – св. Імша з навукай для моладзі і сужанцаў.
Паводле grodnensis.by
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!