7–9 сакавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі для моладзі горада. Сёлетнія рэкалекцыі правядзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Арганізатар рэкалекцый – Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN”.
Праграма:
7 сакавіка:
19.15 – святая Імша;
— пасля Імшы – размова на тэму “Быць падобным да Хрыста”
8 сакавіка:
19.00 – святая Імша;
20.00 – Крыжовы шлях
— адарацыя са споведдзю з разважаннем “Давяраць Хрысту”
9 сакавікa:
19.00 – святая Імша;
— пасля святой Імшы – размова на тэму “Быць сведкам Хрыста”
Да ўдзелу заахвочвае ўсіх душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. канонік Антоні Грэмза.
