У парафіi св. Юрыя ў Варнянах (Астравецкі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. У гэтым годзе да эўхарыстычнага стала ўпершыню прыступілі 16 дзяцей. Днём раней дзеці з хваляваннем таксама ў першы раз укленчылі перад канфесіяналам, каб спазнаць Божую міласэрнасць у сакрамэнце пакаяння і паяднання. Першая Камунія – падзея, да якой дзеці сумленна рыхтаваліся на працягу апошніх гадоў, таму, поўныя эмоцый, ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Мастацкі пленэр пройдзе пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі
З 12 па 23 жніўня ў Друі на Браслаўшчыне, у старадаўнім кляштары бэрнардынаў XVII–XVIII стагоддзяў (прадмесце Сапежын) пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы пройдзе шосты мастацкі пленэр, у якім возьмуць удзел прафесійныя мастакі, паведамляе Catholic.by. Кляштарны комплекс знаходзіцца на стромкім беразе Дзвіны, на гістарычнай Сапежынскай вуліцы, з’яўляецца творам архітэктуры барока з рысамі віленскага барока. Мастацкая палітра ўдзельнікаў будзе прадстаўлена прафесійнымі мастакамі ў ...
Читать далее »Пантыфік пра важнасць адпачынку і неабходнасць працы
Папа Францішак адзначыў важнасць адпачынку і працы ў гэты складаны для сусветнай эканомікі перыяд. “Без працы сям’я і грамадства не могуць развівацца”, — адзначыў ён 2 жніўня. “Спадзяюся, што ў гэты перыяд многія людзі будуць мець магчымасць пражыць некалькі дзён у адпачынку і кантакце з прыродай, і падчас іх змогуць звярнуць увагу на духоўнае вымярэнне. У той жа час, я ...
Читать далее »Дапаможам выбраць пераможцу ў конкурсе «Спевы пілігрымаў» ад Радыё Марыя
У канцы чэрвеня Радыё Марыя ў Беларусі аб’явіла конкурс на лепшы пілігрымковы спеў. На працягу ліпеня канкурсанты працавалі над крэатывам і цікавай формай падачы, раскрыццём у спеве не толькі голасу, музычных здольнасцяў, але і творчага падыходу, а таксама шукалі ў сваіх архівах пілігрымковыя фотаздымкі і відэа. Бо гэтыя акалічнасці былі аднымі з пунктаў удзелу. Запрашаем вас да прагляду конкурсных спеваў ...
Читать далее »Папа Францішак напісаў да ўдзельнікаў Mladifest у Меджугор’і
Святы Айцец накіраваў пасланне на харвацкай мове ўдзельнікам штогадовай малітоўнай сустрэчы Mladifest, якая праходзіць у баснійскім Меджугор’і з 1 па 6 жніўня 2020 г. Папа заклікаў моладзь адгукнуцца на запрашэнне Хрыста “Ідзіце і ўбачыце” (Ян 1, 39): стаць на шлях веры, які дазваляе адчуць прысутнасць Пана і праз Яго спазнаць поўны і канчатковы сэнс жыцця. Святы Айцец напісаў, што ў ...
Читать далее »Працягні выраз з Евангелля. Тэст
«Не хлебам адным будзе жыць чалавек …». «… а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых». А вы зможаце працягнуць вядомыя выразы з Евангелля? Прапануем вам праверыць, наколькі добра вы ведаеце Святое Евангелле. Праверце свае веды ў новым тэсце «Каталіцкага Весніка». Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Вучэнне Касцёла аб смяротным пакаранні
Два гады таму, 2 жніўня 2018 г., Папа Рымскі Францішак унёс змены ў параграф 2267 Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, які датычыць маральнай ацэнкі смяротнага пакарання. З нагоды гэтай даты варта ўзгадаць, што кажа пра смяротнае пакаранне каталіцкае веравучэнне. Смяротнае пакаранне – гэта найвышэйшае вымярэнне пакарання за найбольш цяжкія злачынствы. У часы Старога Запавету яно прымянялася за праступкі супраць жыцця, веры, бацькоў, ...
Читать далее »«Мы прыходзім сюды, каб навучыцца прабачаць»: у Росіцы прайшлі штогадовыя ўрачыстасці
У гэтым годзе з-за пандэміі каранавірусу яны прайшлі ў скарочаным фармаце: усе падзеі прайшлі ў адзін дзень 1 жніўня. Урачыстасці распачаліся з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Таксама ў гэты час усе жадаючыя на свежым паветры маглі прыступіць да сакраманту споведзі. А тым часам у касцеле трывала ружанцовая малітва, у якой разам з вернікамі прыняў удзел і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Святая ...
Читать далее »Разважанне на 18 звычайную нядзелю. Год А. 2 жніўня
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 14, 13–21 У той час: Калі Езус пачуў пра смерць Яна Хрысціцеля, Ён асобна адплыў адтуль на чоўне ў пустыннае месца, а натоўпы людзей, пачуўшы гэта, пайшлі за Ім пехатою з гарадоў. Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў вялікі натоўп людзей, і злітаваўся над імі, і аздаравіў хворых іхніх. Калі ж настаў вечар, Ягоныя вучні падышлі да Яго і сказалі: ...
Читать далее »Святы Пасад запусціў кампанію «Кожны пажылы чалавек – твае бабуля і дзядуля»
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця абвясціла аб запуску кампаніі «Кожны пажылы чалавек – твае бабуля і дзядуля», каб запрасіць моладзь усяго свету праявіць пяшчоту да асоб старэйшага ўзросту, асабліва ў час пандэміі. Адпаведнае паведамленне было апублікавана 27 ліпеня 2020 г. У ім выказваецца перакананне, што «захоўваць сацыяльную дыстанцыю не азначае пагадзіцца з наканаванай самотай і пакінутасцю» і што ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!