Авторские архивы: catholic_admin

Велікодны эфір 2025 на беларускім тэлебачанні

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Акрамя таго, трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе весціся з касцёла Святога Духа ў Віцебску. 17 красавіка, Вялікі чацвер: тэлеканал «Беларусь 3» 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага ...

Читать далее »

Перад Вялікаднем у Гродне адбыўся абед для маламаёмных

15 красавіка ў Гродне з нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Як і кожны год, абед прыгатавалі манахіні Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Таксама прысутнічалі дырэктар таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі кс. Віталій ...

Читать далее »

Разважанне на Вялікую сераду

Евангелле Мц 26, 14–25 У той час: Адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасвятароў і сказаў: Што хочаце мне даць, і я выдам вам Яго? Яны вызначылі яму трыццаць сярэбранікаў. І з таго часу ён шукаў нагоды выдаць Яго. У першы дзень Праснакоў прыйшлі вучні да Езуса і сказалі Яму: Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе з’есці ...

Читать далее »

Курс сустрэч для нарачоных пройдзе ў Віцебску

Парафія св. Барбары ў Віцебску запрашае пары на курс падрыхтоўкі да сакраманту сужэнства па праграме «Сужэнскіх сустэчы». Курс пройдзе ў Віцебску 3-4 мая (субота — нядзеля) у парафіі Св. Барбары (вул. Ленінградская 27). Удзельнікам выдаецца пасведчанне аб праходжанні курса. Ёсць магчымасць начлегу. Інфармацыя: тэл. +375447734076 (а. Браніслаў Дашкевіч)

Читать далее »

У Бараўлянах адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях

11 красавіка ў бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях. Крыжовы шлях (лац.: Via Crucis) — гэта адно з найважнейшых хрысціянскіх набажэнстваў, якое паказвае шлях Езуса Хрыста на Галгофу. Яго карані бяруць свой пачатак у часах ранняга хрысціянства, але сучасная форма сфарміравалася дзякуючы малітоўнай практыцы і гістарычным падзеям. Ужо ў IV стагоддзі хрысціяне Ерусаліма ўшаноўвалі месцы, звязаныя ...

Читать далее »

Святы Пасад: дэкрэт аб інтэнцыях, звязаных з цэлебрацыяй Імшы

Дыкастэрыя па справах духавенства выдала Дэкрэт аб інтэнцыях і ахвяраваннях, звязаных з цэлебрацыяй Імшы. Уводзяцца больш дакладныя правілы для забеспячэння празрыстасці, справядлівасці і павагі да волі вернікаў. Новыя нормы, зацверджаныя Папам Францішкам у Пальмовую нядзелю, 13 красавіка 2025 года, уступяць у сілу ў Велікодную нядзелю, 20 красавіка 2025 года. Дэкрэт быў апублікаваны за подпісам кардынала Лазаруса Ю Хён-сіка, прэфекта Дыкастэрыі ...

Читать далее »

Часовы павераны Апостальскай Сталіцы ў Беларусі здзейсніў адкрыццё старажытнай крыпты пад касцёлам у Навагрудку

12 красавіка ў Навагрудку была ўрачыста адкрытая крыпта-капліца Адарацыі, якую здзейсніў ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока, часовы павераны па справах Апостальскай Сталіцы ў Беларусі. Святкаванне распачалося ў 19:00 з урачыстага ўнясення і пасвячэння абразоў святых Пятра і Паўла, якія намаляваў і падарыў касцёлу св. Арханёла Міхала, вядомы мастак, спадар Сяргей Грыневіч. Пасля адбылася цэлебрацыя Эўхарыстычнай Ахвяры, якую ўзначаліў прадстаўнік Ватыкану. У ...

Читать далее »

Разважанне на Вялікі аўторак

Евангелле Ян 13, 21–33. 36–38 У той час, калі Езус быў са сваімі вучнямі, моцна ўзрушыўся і засведчыў, кажучы: Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас Мяне выдасць. Вучні глядзелі адзін на аднаго, не ведаючы, пра каго Ён кажа. Быў адзін з вучняў Ягоных, якога любіў Езус і які спачываў на грудзях Езуса. Яму і кіўнуў Сымон Пётр, каб ...

Читать далее »

Пальмовая нядзеля: Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт на плошчу Святога Пятра

Папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт на плошчу Святога Пятра, каб прывітаць 40 тысяч вернікаў, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай Літургіі Пальмовай нядзелі. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, 13 красавіка 2025 года Папа нечакана з’явіўся на ватыканскай плошчы, звярнуўшыся да вернікаў з пажаданнем: “Добрай Пальмовай нядзелі і добрага Вялікага тыдня!” Пасля гэтага ён правёў на плошчы каля дзесяці хвілін, размаўляючы з прысутнымі. Гэта ...

Читать далее »

Вялікдзень у Францыі: больш за 11 тысяч дарослых прымуць хрост

У Францыі чакаецца чарговы Вялікдзень з рэкорднай колькасцю хростаў дарослых. Пра тое, хто яны і як прыйшлі да веры, даведаўся штотыднёвік Famille Chrétienne, які ў супрацоўніцтве з сайтам Aleteia правёў апытанне сярод катэхуменаў. Паводле звестак епіскапату, ахрышчаны будуць 10 384 дарослых і 7 400 падлеткаў, што на 45 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Тэндэнцыя назіраецца ў 90 працэнтах дыяцэзій. ...

Читать далее »