7 сакавіка – трэцяя нядзеля Вялікага посту. У гэты дзень у парафіях Віцебшчыны збіраюцца ахвяраванні на падтрымку дзейнасці Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Карытас нясе дапамогу тым людзям, каму яна найбольш патрэбная, нягледзячы на расавую, нацыянальную ці рэлігійную прыналежнасць. Супрацоўнікі і валанцёры ў сваёй дзейнасці рэалізуюць Хрыстовы наказ любіць адно аднаго і быць міласэрнымі, як наш Бог. Ужо згодна ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Разважанне на ІІІ нядзелю Вялікага посту. Год В. 7 сакавіка
ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 2, 13–25 Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус прыйшоў у Ерузалем. І знайшоў у святыні тых, хто прадаваў валоў, авечак і галубоў, і мянялы сядзелі там. І зрабіў бізун з вяровак і павыганяў усіх са святыні, а таксама авечак і валоў, грошы мянялаў парассыпаў, а сталы папераварочваў. А прадаўцам галубоў сказаў: Забярыце гэта адсюль і не рабіце дому Айца ...
Читать далее »Кардынал Сандры: У Іраку Пантыфік будуе гістарычныя масты
У Іраку Папа ўбачыць разбураныя і апаганеныя храмы і дамы, пакінутыя хрысціянамі, якім давялося бегчы ад ісламскіх фундаменталістаў. Адсюль ён скіруе пасланне міру і надзеі, — заўважыў кардынал Леанарда Сандры. Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў прызнаўся, што па просьбе Папы ў пілігрымцы прымае ўдзел прадстаўнік Дапамогі Касцёлу ў патрэбе, фонду, які на працягу многіх гадоў падтрымлівае жыхароў Ірака, як ...
Читать далее »Любоў большая за грэх. Пра розніцу паміж грахамі
Бог стварыў чалавека з любові і паклікаў яго да любові, якая дапамагае не толькі яднацца з Найсвяцейшай Тройцай, але і ўваходзіць у праўдзівыя адносіны з іншымі людзьмі і са светам. Менавіта любоў — гэта сіла, здольная да ахвяравання сябе і прыняцця іншай асобы ў паўнаце яе жыццёвай праўды і багацця. Паколькі сапраўдная любоў з’яўляецца цнотаю, атрыманай ад Бога, неабходна на ...
Читать далее »Рэкалекцыі паводле духоўнай спадчыны св. Яна ад Крыжа адбудуцца ў Навагрудку
12-14 сакавіка ў Навагрудку, пры касцёле св. Міхала Арханёла адбудуцца рэкалекцыі на тэму “Дарога да Бога” паводле духоўнай спадчыны св. Яна ад Крыжа. Гэты святы мае тытул «Доктара Касцёла» і «Містычнага Настаўніка». Яго творы — вяршыня містычнай духоўнай літаратуры, з іх найбольш вядомыя — «Духоўная песня» і «Цёмная ноч душы». Рэкалекцыі правядзе кс. Павел Скуба, знаўца духоўных твораў і спадчыны ...
Читать далее »Спецыяльнае адкрыццё Турынскай плашчаніцы адбудзецца ў Вялікую суботу
Сёлета, як і ў мінулым годзе, у Вялікую суботу, 3 красавіка 2021 г., адбудзецца спецыяльнае адкрыццё Турынскай плашчаніцы, — паведаміў арцыбіскуп Турынскі Чэзарэ Назілья. Набажэнства пачнецца ў 16.30 і будзе трансліравацца ў СМІ дзякуючы супрацоўніцтву з Дыкастэрыяй па камунікацыі Святога Пасаду. Малітву ў Вялікую суботу ўзначаляць маладыя людзі з Турына, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да Еўрапейскай сустрэчы, першапачаткова запланаванай Супольнасцю ...
Читать далее »У Беларусі прайшла анлайн-віктарына паміж салезіянскімі араторыямі
27 лютага прадстаўнікі салезіянскіх араторыяў Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне “Трапны адказ”. Віктарына была арганізавана адказным за душпастырства моладзі ў салезіянскай Беларусі ксяндзом Алегам Каралёвым SDB, салезіянінам супрацоўнікам Уладзіславам Зарэцкім ASC пры дапамозе аніматараў араторыя імя святога Яна Боска ў Мінску. Удзельнікі мелі магчымасць праверыць свае інтэлектуальныя здольнасці на працягу пяці раўндаў. Але галоўнай радасцю стала магчымасць пабачыцца, бо за-за ...
Читать далее »Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на III Нядзелю Вялікага посту 2021 г. (Нядзеля «Карытас»)
“Беднасць створана людзьмі, а не Богам, бо яны не ўмеюць дзяліцца”. святая Маці Тэрэза з Калькуты Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану! Божае Слова на трэцюю Нядзелю Вялікага посту скіроўвае нашую ўвагу між іншым на Божы Закон, добра вядомы нам як дзесяць Божых Запаведзяў. Закон, які рэгулюе адносіны паміж Богам і чалавекам а таксама паміж ...
Читать далее »Як навучыць дзяцей даваць міласціну?
Слова “міласціна” сёння стала старамодным выразам з крыху негатыўным падтэкстам. Сучасныя людзі больш схільныя “дзяліцца” і “быць салідарнымі”. Шкада, што так адбываецца, бо міласціна — гэта не проста філантрапічны жэст, накіраваны на пераадоленне матэрыяльнай галечы. Слова “міласціна” паходзіць ад грэчаскага слова, якое азначае Божую міласэрнасць да чалавецтва, а пазней — міласэрнасць людзей да сваіх менш шчаслівых братоў і сясцёр. “Міласэрнасць” ...
Читать далее »Святы Айцец просіць аб малітве за сваю пілігрымку ў Ірак
3 сакавіка, на заканчэнне агульнай аўдыенцыі Папа Францішак звярнуўся да вернікаў ва ўсім свеце з просьбай аб малітоўнай падтрымцы яго Апостальскага падарожжа ў Ірак, што пачнецца ў пятніцу, 5 сакавіка. “Паслязаўтра, калі Бог дасць, паеду ў Ірак з трохдзённай пілігрымкай. Я даўно хацеў наведаць народ, які так шмат выцерпеў, сустрэцца з Касцёлам мучанікаў”, — прызнаўся Папа Францішак. Пантыфік выказаў спадзяванне, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!