Авторские архивы: catholic_admin

Біскуп Яшэўскі запрашае адказаць на пытанні анкеты ў межах кансультацый на дыяцэзіяльным этапе Сіноду Біскупаў

Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану, шаноўныя сябры, 17 кастрычніка гэтага года ва ўсіх катэдрах нашай Айчыны распачаўся дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў на тэму: «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія», які будзе доўжыцца да красавіка 2022 г. Метадам сінадальнага працэсу з’яўляецца слуханне, мэтай — распазнанне, а шляхам — удзел. На першым этапе Сіноду ...

Читать далее »

Біблійны курс «Эмаус» адбудзецца ў Оршы

Сардэчна запрашаем на чарговы курс. Біблійны Курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі, спалучаныя з малітоўнай практыкай чытання Божага слова. Падчас курсу разглядаем розныя пераклады і тлумачэнні, вучымся разумець часы, традыцыі, гістарычныя аспекты кніг, якія бяром на кожным асобным курсе, молімся і дзелімся Божым словам. Курс накіраваны на паглыбленне Біблійных ведаў, умацаванне ў веры. Прыемны ...

Читать далее »

Этапы падрыхтоўкі да сужэнства

Паспяховы сужэнскі саюз патрабуе шмат часу і працы над сабой ды адносінамі з бліжнім. На жаль, у наш час інстытут сям’і падвяргаецца ўсё большым і большым нападкам. Каштоўнасць шлюбу ўспрымаецца па-рознаму, словы клятвы перад Богам і сужэнцам вельмі хутка забываюцца і губляюць усялякі сэнс. Усё менш людзей задумваецца аб добрым і правільным выбары мужа ці жонкі, і ўсё больш аб ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае спыніць гвалт у адносінах да жанчын

Святы Айцец у Twitter заклікаў да абароны жанчын. Ён спаслаўся на Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, абвешчаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Розныя формы жорсткага абыходжання з жанчынамі – гэта баязлівасць і дэградацыя мужчын і ўсяго чалавецтва. Мы не можам глядзець на гэта збоку. Жанчыны, якія сталі ахвярамі гвалту, павінны быць абаронены грамадствам”, — так гучыць допіс ...

Читать далее »

Адышла ў вечнасць мама кс. Мікалая Ліпскага (абноўлена)

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ванда Ліпская, мама кс. Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі Cв. Марыі Магдалены ў Новалукомлі, святара Віцебскай дыяцэзіі. Ванда Ліпская памерла ва ўзросце 70 гадоў пасля перанесенага захворвання, выкліканага вірусам COVID-19, і 5 тыдняў рэабілітацыі ў шпіталі. Выказваем шчырыя спачуванні кс. Мікалаю Ліпскаму з нагоды смерці мамы, а таксама ...

Читать далее »

Катэхеза. Надышла часіна, каб любіць касцёл

Заклік любіць Касцёл можа гучаць як правакацыя, асабліва ў сучасным свеце. Не толькі людзі, далёкія ад веры, але нават ахрышчаныя католікі і праваслаўныя, якія называюць сябе вернікамі, нярэдка пагарджаюць Касцёлам, яго супольнасцю і навучаннем, сцвярджаючы, што ім не патрэбныя пасярэднікі, каб яднацца з Богам. Як можна любіць Касцёл з усімі яго заганамі, “цёмным мінулым”, недасканалымі духоўнымі асобамі і грэшнымі вернікамі? ...

Читать далее »

Мінск і Міншчына ў перыяд 23.ІІ.1917 – 18.ІІІ. 1921 ва ўспамінах ксяндза Браніслава Усаса (частка 2)

 (Працяг. Пачатак глядзі тут>>). Пасля паўторнага заняцця Мінска адносіны савецкіх уладаў да польскага насельніцтва сталі вельмі недаверлівымі і падазронымі, асабіва да ксяндзоў. Ксяндзы, якія працавалі ў мінскіх касцёлах, баючыся арышту, пакінулі горад. Пробашч катэдральнага касцёла мінскі дэкан ксёндз Святаполк-Мірскі таксама выехаў з горада, даручаючы мне выкананне яго абавязкаў. 10 мая 1919 г. а першай гадзіне да касцёла звярнуліся працаўнікі Надзвычайнай ...

Читать далее »

Націск у сучаснай беларускай мове (працяг)

(Працяг. Пачатак глядзі тут>>) У папярэднім матэрыяле мы гаварылі пра некаторыя тэарэтычныя аспекты акцэнтуацыі (гэта значыць, правілы пастаноўкі націску), а таксама разгледзелі асобныя складаныя выпадкі ў выбары націскных варыянтаў у сучаснай беларускай мове. Нагадаем, што памылкі, звязаныя з няправільнай пастаноўкай націску, назіраюцца сярод розных часцін мовы: у назоўніках, прыметніках, лічэбніках, дзеясловах… У гэтым матэрыяле працягваем гаворку пра асаблівасці націску ў ...

Читать далее »

Як гэта магчыма, што чалавецтва пайшло з адной пары?

“Адкажыце, калі ласка, як так стала магчыма, што чалавецтва пайшло з адной пары?” Ян – Гэтае пытанне датычыць пачатку існавання чалавечага роду, што да сённяшняга дня застаецца таямніцай, наблізіцца да якой дапамагаюць тэорыі, але не догмы. Дагэтуль Каталіцкі Касцёл выразна не здагматызаваў пытання пра паходжанне чалавецтва з адной пары, паколькі ў кампетэнцыі Касцёла знаходзяцца перш за ўсё справы веры і ...

Читать далее »

Як манахіня з Бабруйска стала місіянеркай у Камеруне

Два месяцы на місіях у Афрыцы знаходзіцца сястра-дамініканка Максімільяна, якая паходзіць з Бабруйска. Манахіня падзялілася з “Каталіцкім Веснікам” сваімі думкамі і распавяла пра жыццё ў Камеруне. – Сястра, як Вы апынуліся ў Афрыцы? – У Афрыцы я апынулася па ўласным жаданні. У нашым ордэне няма такога абавязковага служэння сясцёр недзе ў місійных далёкіх краінах. Павінна быць асабістае жаданне самой манахіні. ...

Читать далее »