У чэрвені скіроўваемся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, зноў асэнсоўваючы, што любоў з’яўляецца каштоўнай і жыватворнай. І вось сцежкі, якімі варта хадзіць, каб паняцце сапраўднай любові ў нашай свядомасці не пахіснулася. 1. Адданасць Разважаючы над Найсвяцейшым Сэрцам Езуса, разумеем, наколькі глыбокая Божая любоў да нас. Езус на крыжы цалкам аддаў сябе, каб даказаць сваю любоў да чалавека, і штодзень працягвае гэта ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Культ Найсвяцейшага Сэрца Езуса. ТЭСТ
Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса – сімвалу і жывому доказу Любові нашага Збаўцы да чалавека. Гэта час, калі асаблівым чынам Касцёл ушаноўвае Таямніцу жывога Бога, які так палюбіў чалавецтва, што спаслаў Свайго Сына на адкупленне свету. Супольнасць вернікаў ушаноўвае гэты акт праз культ Сэрца Езуса, прыцягваючы ўвагу да літаніі, якая у 33-х выразах паказвае істоту Божай Любові, набажэнствах першых ...
Читать далее »35 гадоў таму СССР і Ватыкан усталявалі дыпламатычныя адносіны
15 сакавіка 1990 года Савецкі Саюз і Святы Пасад пасля дзесяцігоддзяў варажнечы ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. Вынікам гэтага сталася не толькі паляпшэнне стасункаў паміж дзвюма дзяржавамі, але і аднаўленне свабоды рэлігійнага жыцця на адной шостай частцы сушы. Спрабаваць нармалізаваць адносіны з Ватыканам СССР пачаў яшчэ ў 1950-х гадах. У 1962 годзе з дазволу савецкага кіраўніцтва на Другі Ватыканскі сабор прыбыла дэлегацыя ...
Читать далее »Мой Аарон. Ксёндз Артур Ляшнеўскі распавядае пра сваю бабулю
Май – месяц, калі адбываюцца самыя прыгожыя набажэнствы, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі. Многія і зараз памятаюць той час, калі ў вясковых хатах збіраліся мясцовыя жанчыны і мужчыны, якія адмаўлялі ружанец, чыталі літанію, спявалі. Гэтыя асобы сталі сапраўдным прыкладам веры для сваіх нашчадкаў, заклалі падмурак ведаў пра Бога і Яго Найсвяцейшую Маці. А ў некаторых выпадках гэтыя асобы нават паўплывалі на ...
Читать далее »Канклаў без інтрыг
Кардынал Нікалс пра выбар Льва XIV Важную ролю ў абранні новага Пантыфіка адыграла геаграфічная разнастайнасць Калегіі кардыналаў. Гэта падкрэсліў арцыбіскуп Вэстмінстэрскі кардынал Вінсэнт Нікалс у сваім артыкуле для брытанскага выдання «Catholic Herald», дзелячыся ўражаннямі ад нядаўняга канклава. «Так як жадаў Францішак, перыферыі, у дачыненні да якіх ён адчуваў сябе абавязаным, былі добра прадстаўлены», — адзначыў кардынал Нікалс. Ён звярнуў асаблівую ...
Читать далее »Сэрца Езуса шчодрае для ўсіх
Чэрвень у Каталіцкім Касцёле паводле традыцыі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса: кожны дзень у парафіях праводзіцца адпаведнае набажэнства, а ў трэцюю пятніцу пасля Спаслання Духа Святога мы адзначаем урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана. Хрыстус пажадаў, каб гэта свята адзначалася ў літургіі Касцёла, абвяшчаючы Сваю волю ў аб’яўленнях св. Маргарыце Марыі Алякок напрыканцы XVII ст. Таксама праз яе, манахіню закону Адведзінаў Найсвяцейшай Панны ...
Читать далее »Дыялог праз танец. У чацвёрты раз у Паставах прайшоў сямейны баль
14 сямейных пар з Пастаў, Віцебска, Мінска і іншых мясцовасцей сабраліся 31 мая, у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, у Паставах, дзе ладзіўся сямейны баль. Пачатак усяму — малітва А папярэднічала яму святая Імша ў касцёле Езуса Міласэрнага. Узначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён прывітаў парафіян, арганізатараў сямейнага балю і ўдзельнікаў. Увагу прысутных іерарх засяродзіў на ўрыўку са Святога ...
Читать далее »Дзіцячы садок. Пяць бацькоўскіх памылак
У мінулым артыкуле мы паразмаўлялі пра першыя крокі ў дзіцячым садку, а сёння абмяркуем памылкі, якія вельмі часта дапускаюць бацькі падчас адаптацыі. Трывожны настрой мамы і таты Гэта можа прагучаць дзіўна, але да паходу ў дзіцячы садок перш за ўсё павінны падрыхтавацца бацькі. Настрой і перажыванні мамы і таты вельмі адчувае і пераймае дзіця. Мама не павінна трансляваць сыну ці ...
Читать далее »Азія – новая надзея паўсюднага Касцёла?
У навінах з жыцця Касцёла пераважае інфармацыя з Еўропы, Амерыкі і Афрыкі, аднак каталіцызм у Азіі не менш важны і ў найбліжэйшыя дзесяцігоддзі будзе рабіцца ўсё больш значным для паўсюднага Касцёла. У гэтым упэўненыя тамтэйшыя католікі. А ватыканская статыстыка дадае да таго яшчэ колькі аргументаў. Сёлета выдавецтва Ватыкана апублікавала два вялікія статыстычныя зборнікі – “Папскі штогоднік” за 2025 год і ...
Читать далее »Кардынал заклікаў маліцца за візіт Папы ў Кітай
Кардынал Стэфан Чоў Саў-ян, біскуп Ганконга, заклікаў усіх вернікаў да малітвы «каб Папа Леў XIV змог ступіць на кітайскую зямлю”. У канцы мая ў катэдры Беззаганнага Зачацця ў Ганконгу кардынал Чоў Саў-ян маліўся ў інтэнцыі служэння Папы. Аб гэтым паведамляе агенцтва “Fides”. Падчас гаміліі іерарх прызнаўся, што Папа Леў XIV сказаў яму пра сваё жаданне здзейсніць пастырскі візіт у Кітай. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!