У нядзелю 11 верасня супольнасць руху «Маці ў малітве» ў санктуарыі Маці Божай валадаркі азёраў адзначыла 20-годдзе існавання. У свеце гэты малітоўны рух існуе 27 гадоў і 21 год у Беларусі. Святая Імша на 11 гадзін аб’яднала прысутных малітвай падзякі за ўдзельніц гэтага руху, якія прыбылі са многіх куткоў Віцебскай дыяцэзіі: Паставаў, Камаяў, Лынтупаў, Лучая, Відзаў, Глыбокага, Верхнядзвінску, Далёкіх, Шаркаўшчыны, ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Новы каталіцкі храм асвяцілі ў Гродзенскай дыяцэзіі
11 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне новага касцёла Святой Сям’і ў Верцялішках (дэканат Гродна-Усход), паведамляе grodnensis.by. Парафія ў аграгарадку была заснавана ў 2006 г. па ініцыятыве мясцовых католікаў, якія хацелі мець уласную святыню. Будаўніцтва касцёла пачалося ў 2007 г. На ўрачыстасці асвячэння сабраліся шматлікія парафіяне і госці. Прысутнічалі святары, сярод якіх былі таксама аднакурснікі пробашча парафіі кс. Яўгена ...
Читать далее »Папа Францішак распачаў Апостальскае падарожжа ў Казахстан
Святы Айцец адправіўся ў Казахстан. 13 верасня 2022 года ў 7.36 па сярэднееўрапейскім часе самалёт з Пантыфікам на борце вылецеў з рымскага аэрапорта Фьюмічына ў кірунку Нур-Султана. Мэтай 38-га Апостальскага падарожжа Папы Францішка будзе ўдзел у VII З’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій і сустрэча з мясцовай каталіцкай супольнасцю. За 6,5 гадзін палёту было пераадолена 5262 кіламетры над тэрыторыямі Італіі, ...
Читать далее »Што рабіць са старымі абразамі?
Падкажыце, калі ласка, што зрабіць са старымі абразамі? Сабралася іх шмат, усе павесіць немагчыма. На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: У жыцці веруючага чалавека важнае месца займаюць матэрыяльныя знакі, якія накіроўваюць да Пана Бога. Тут маюцца на ўвазе розныя прадметы рэлігійнага культу, якія дапамагаюць лепш дасягнуць засяроджанасці, маліцца, сведчаць аб прыналежнасці да рэлігійнай супольнасці. Імі з’яўляюцца, напрыклад, Святое Пісанне, ...
Читать далее »Праз 80 гадоў абраз Маці Божай Друйскай вярнуўся ў святыню
10 верасня ў Мёрскім дэканаце адбылася знамянальная гістарычная падзея. Дзякуючы Божаму Провіду, праз дамоўленасць паміж суседнімі парафіямі, абраз Маці Божай Друйскай, які 80 гадоў знаходзіўся ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Ідолце, быў перададзены парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Імпрэза распачалася ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Ідолце а 11-ай гадзіне. Звяртаючыся да парафіян, якія прыйшлі развітацца з абразом, пробашч ...
Читать далее »У Мінску з удзелам арцыбіскупа Станеўскага пройдзе міжрэлігійная сустрэча пад дэвізам «Каштоўнасць міра і адзінства»
У сераду 14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў розных рэлігій, паведамляе Catholic.by. Сустрэча пройдзе пад дэвізам «Каштоўнасць міра і адзінства». Яна прымеркавана да VII Кангрэсу лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які з удзелам Папы Францішка ў гэтыя дні будзе праходзіць у Казахстане. Касцёл на Беларусі ...
Читать далее »У Тайландзе ўпершыню за 93 гады ўлада легалізавала дзейнасць трох каталіцкіх касцёлаў
Тры каталіцкія касцёлы і шэсць будыйскіх храмаў былі легалізаваныя, 23 жніўня, у Тайландзе. Гэта першы выпадак прызнання хрысціянскіх месцаў культу ў гэтай краіне пачынаючы з 1929 года, то бок, за амаль стагоддзе — 93 гады. Тады дзяржава дазволіла дзейнасць 57 святыням. Установы былі зацверджаны ў адпаведнасці з новым законам, прынятым у мінулым годзе. Асноўнай умовай легалізацыі з’яўляецца прысутнасць святара і ...
Читать далее »Разважанне на XXIV Звычайную Нядзелю. Год С. 11 верасня
Евангелле Лк 15, 1–10 У той час: Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: Ён прымае грэшнікаў і есць з імі. Але Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы: Хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і не пойдзе па ...
Читать далее »У Варшаве развіталіся з памерлым а. Станіславам Памыкала SJ
9 верасня езуіты развіталіся са сваім сабратам а. Станіславам Памыкала SJ у Нацыянальным санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Варшаве. Пахавальную святую Імшу цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, казанне прамовіў айцец Юзэф Аўгустын SJ. «Мы развітваемся з чалавекам, унутрана свабодным, поўным спагады да бедных, верным сябрам, вялікім прыхільнікам Беззаганнай, дзякуючы Ёй, ён разумеў свет беззаконня і зла», – сказаў ...
Читать далее »Салезіяне запрашаюць на ўрачыстае завяршэнне святкавання юбілею 100-годдзя дзейнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі
Салезіяне ксяндза Боска з вялікай радасцю і гонарам запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстым завяршэнні святкавання юбілею 100-годдзя дзейнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Дзякуючы першаму сабрату салезіяніну ксяндзу Людвігу Гастыле, які ў 1921 годзе прыбыў на землі нашай Бацькаўшчыны, каб сеяць тут зерне салезіянскай харызмы, усё сучаснае пакаленне духоўных сыноў і дачок ксяндза Боска мела ўнікальную магчымасць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!