25 кастрычніка ў касцёле святога Андрэя Баболі ў Полацку прайшла чацвёртая агульнадыяцэзіяльная сустрэча груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ), якія дзейнічаюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку ўсіх прысутных прывітаў ксёндз Славамір Самковіч, адказны за АДДЧ у Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася супольнай малітвай Апостальства, затым перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам быў час на малітву ў цішыні і сакрамант пакаяння. Пасля адарацыі ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Разважанне на ХХX звычайную нядзелю. Год С
Евангелле Лк 18, 9-14 Езус расказаў такую прыпавесць некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што ...
Читать далее »Ад музыкі – да шлюбу. Сведчанне сям’і Плюта
Бог прыводзіць чалавека да веры рознымі спосабамі: праз незвычайныя сітуацыі, “выпадковых” людзей, рэлігійную літаратуру, хобі. Усемагутны выбірае найбольш зручны шлях для кожнай асобы. У гэтым ёсць свая ўнікальнасць і прыгажосць. Мінчук Аляксандр Плюта нарадзіўся ў каталіцкай сям’і. Галоўным правадніком у веры для яго была бабуля Яніна Іванаўна, якая клапацілася пра рэлігійнае станаўленне ўнука. Маленькі Саша наведваў нядзельныя і святочныя святыя ...
Читать далее »Фільм “Адно жыццё” (One Life)
Хто такі герой? Сучасная вікіпедыя падае наступнае азначэнне: «Чалавек, які выклікае захапленне за вялікія ўчынкі, выключную смеласць, адвагу ці мужнасць на вайне». Такім героем адназначна можна назваць Нікаласа Уінтана. Гэта брытанскі гуманіст, які напярэдадні Другой сусветнай вайны арганізаваў у Чэхаславакіі выратаванне 669 дзяцей. Яго дачка, Барбара Уінтан, напісала кнігу “Калі гэта немагчыма…Жыццё Нікаласа Уінтана”, якая стала асновай для сцэнарыя. Біяграфічная ...
Читать далее »Фільм “Рыплі”
Праз чатыры гады пасля забойства Рануча Тамасоні ў Рыме Караваджа ўсё яшчэ быў ва ўцёках. У гэты перыяд, магчыма, у апошні год свайго жыцця, у 1610 годзе ён напісаў свайго “Давіда з галавой Галіяфа”. На карціне Караваджа стварае сувязь між забойцам і ахвярай, выяўляючы Давіда спачувальным, нават тым, які любіць, калі меркаваць, як ён глядзіць на адсечаную галаву Галіяфа. І ...
Читать далее »Беларускі святар: міфадызайн – тэхналогія надзеі для Касцёла
Беларускі святар Раман Суша атрымаў у Рыме прэстыжную стыпендыю. У прамове ён прадставіў канцэпцыю міфадызайну як “тэхналогіі надзеі” для сучаснага свету. 24 кастрычніка 2025 года падчас цырымоніі ўручэння стыпендыі Фонду «Centesimus Annus Pro Pontifice» беларускі святар Раман Суша звярнуўся да прысутных з дакладам, у якім назваў наратывы, вобразы і сімвалы «новай валютай улады». Ён адзначыў, што менавіта яны сёння скіроўваюць ...
Читать далее »У Бараўлянах адбылося ўрачыстае завяршэнне года фармацыі для духавенства Беларусі
20 кастрычніка 2025 года ў прыходскім доме парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшло ўрачыстае завяршэнне іннавацыйнай фармацыйнай праграмы па павышэнні кампетэнцый духавенства Беларусі. Праграма, што цягам усяго года аб’ядноўвала святароў і манаскіх асобаў, стала прасторай інтэнсіўнага супрацоўніцтва і духоўнага росту. Удзельнікі бралі ўдзел у сустрэчах і канферэнцыях у галіне менеджменту, псіхалогіі, кананічнага і грамадзянскага права і этыкі, а ...
Читать далее »Кусташ гудагайскага санктуарыя ўдзельнічаў у дыялогавай пляцоўцы “Сям’я як каштоўнасць у сучасным свеце”
Айцец Аркадзь Куляха OCD, пробашч гудагайскай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і кусташ гудагайскага санктуарыя, узяў удзел у раённай дыялогавай пляцоўцы “Сям’я як каштоўнасць у сучасным свеце”, якая прайшла ў Астраўцы. Як паведамляе ostrovets.by, на мерапрыемстве абмяркоўваліся наступныя пытанні: якія каштоўнасці важныя для вопытных у сямейным плане пар і для моладзі; ці перашкаджаюць сацсеткі сямейнаму жыццю; які наказ хацелі б ...
Читать далее »Спадчына святога Яна Паўла ІІ натхняе спартсменаў ЗША
У ЗША былая фігурыстка стварыла праграму для спартсменаў, заснаваную на тэалогіі цела св. Яна Паўла ІІ, якая спалучае веру і псіхалогію. Рэйчал Попсак Айзек, былая амерыканская фігурыстка і тэрапеўт, распрацавала ўнікальную фармацыйную праграму для спартсменаў. Яе падыход, у адрозненне ад традыцыйнай спартыўнай псіхалогіі, якая засяроджваецца на выніках, прапануе цэласны погляд на чалавека, аб’ядноўваючы розум, цела і душу. Праект натхнёны тэалогіяй ...
Читать далее »Былы трэнер Льва XIV два гады лічыў яго звычайным кліентам, пакуль ён не быў абраны Папам
26-гадовы спартыўны трэнер Валерыа Мазелла распавёў італьянскім СМІ, што на працягу двух гадоў працаваў з кліентам, якога лічыў звычайным чалавекам. Уключыўшы тэлевізар 8 мая 2025 года, ён быў здзіўлены, убачыўшы, што гэты пастаянны кліент толькі што быў абраны Папам. «Я адразу пазнаў яго. Я не мог паверыць сваім вачам. Насамрэч, я трэніраваў будучага Пантыфіка: гэта неверагодна, але для мяне ён ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!