Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, якая прайшла 23 жніўня 2023 года, Папа Францішак выказаў сваю блізкасць Украіне і заклікаў вернікаў маліцца за яе народ. “Заступніцтву святога Барталамея даверым дарагую Украіну, якая з-за вайны праходзіць праз цяжкія выпрабаванні. Браты і сёстры, будзем маліцца за нашых братоў і сясцёр украінцаў. Яны шмат пакутуюць: вайна – жорсткая. Колькі зніклых без вестак дзяцей, колькі ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
У адэльскай парафіі з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі дажынкі
19 жніўня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) і філіяльнай капліцы гэтай парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў Падліпках адбыліся набажэнствы з нагоды дажынак. Літургіі цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. На пачатку набажэнства адбылася працэсія вернікаў-хлебаробаў з вянкамі сёлетняга жніва, якія благаславіў арцыбіскуп Кандрусевіч. Звяртаючыся ў гаміліі да вернікаў парафіі, якая для арцыбіскупа з’яўляецца роднай, ён адзначыў, ...
Читать далее »Папа Францішак да юрыстаў: служыце праўдзе і справядлівасці
Спрыяць вяршэнству закона і памятаць, што ў кожнага чалавека ёсць як правы, так і абавязкі ў адносінах да грамадства, — заклікаў Святы Айцец юрыстаў з еўрапейскіх краін. 21 жніўня 2023 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю юрыстаў з дзяржаў-членаў Савета Еўропы, якія 11 чэрвеня 2022 года падпісалі Венскую дэкларацыю аб вяршэнстве закона і незалежнасці судовай улады. У ...
Читать далее »«Гэта цуд». Агонь спапяліў 1700 будынкаў, касцёл Маці Божай Пераможнай застаўся некранутым
Вакол руіны, спаленыя будынкі, дымяць ствалы дрэў — і пасярод папялішча невялічкі каталіцкі касцёл, акружаны зялёнымі дрэвамі, некрануты, нават не счарнелы. «Гэта цуд», — кажуць жыхары вёскі Лахайна, якая знаходзіцца ў акрузе Маўі на Гаваях. Відэа, якое разышлося па сацыяльных сетках, сапраўды ўражвае. Нават фасад касцёла не быў запэцканы ад дыму і попелу. У горадзе з менш чым 13 тысячамі ...
Читать далее »Біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам падчас парафіяльнай урачыстасці ў Мёрах
15 жніўня парафія ў Мёрах адзначыла патранальнае свята — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем адпусту стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў канцэлебраваную святую Імшу а 18-ай гадзіне і ўдзяліў сакрамант канфірмацыі. На свята сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Праз супольную ружанцовую малітву і сакрамант пакаяння вернікі рыхтаваліся да годнага перажывання Эўхарыстыі. На пачатку святой Імшы ...
Читать далее »Старшыня епіскапату Пакістана: беспакараны гвалт паўтараецца
Старшыня епіскапату Пакістана, арцыбіскуп Джозэф Аршад заклікаў да правядзення Дня малітвы ў сувязі з жорсткім нападам натоўпу на хрысціянскія святыні. 16 жніўня 2023 года ў Джаранвале на ўсходзе Пакістана адбыўся напад на хрысціянскую супольнасць, двух прадстаўнікоў якой абвінавацілі ў блюзнерскім стаўленні да Карана. Па меншай меры 20 хрысціянскіх святыняў падвергліся вандалізму, больш за 80 дамоў былі падпаленыя натоўпам. У сувязі ...
Читать далее »Пакутныя рэкалекцыі за Беларусь пройдуць у Навагрудку
25-27 жніўня адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы. У гэты неспакойны для ўсяго свету час, Маці Божая з Фацімы заклікае чыніць пакуту, кампенсацыю і ўзнагароджванне Богу за грахі свае, свайго народу і ўсяго свету. Багародзіца папрасіла дзяцей перадаць чалавецтву Яе вялікую заклапочанасць з-за бязбожнасці і дэмаралізацыі людзей, дадаючы, што, калі яны не навернуцца, ...
Читать далее »Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Дзеркаўшчыне
Яна адбудзецца 26 жніўня 2023 года на тэматыку “Езу, у сэрцы Ты маім”. Арганізатары запрашаюць дзяцей і моладзь перажыць разам гэты напружаны дзень з Езусам і запрасіць Яго ў сваё сэрца. Узрост удзельнікаў: 10-18 гадоў. Час правядзення: 26.08.2023 (субота) — 10.00-20.00. Рэгістрацыя — да 9.30. Парафіяда – гэта фармацыя дзяцей і моладзі паводле трыяды: стадыён–тэатр–святыня. У гэты час удезльнікі вучацца ...
Читать далее »«Школа Марыі тут, у Браславе». Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў прайшлі ў дыяцэзіяльным санктуарыі
Браслаўскі фэст у гэтым годзе прайшоў 18 і 19 жніўня, а тэма яга была – “Марыя — Ахоўніца згоды і супакою”. Гэтая ўрачыстасць і асабліва папярэднія тры дні былі вельмі насычанымі малітвай. Спытаеце, чаму толькі тры? Магчыма і больш, але маю на ўвазе дні шляху дзвюх груп людзей, якія пераадолелі больш 90 км пешшу пад палаючым сонцам, несучы не толькі ...
Читать далее »Касцёл у Нігеры распачаў трохдзённы пост і малітву ў інтэнцыі міру
Касцёл у Нігеры распачаў трохдзённы пост і малітву, каб пазбегнуць кровапраліцця ў краіне. Да інтэнцыі далучаюцца жыхары і суседніх краін, занепакоеныя магчымымі наступствамі чарговай вайны для ўсёй Заходняй Афрыкі. Біскупы заклікалі да посту, ружанцовай малітвы і штодзённага ўдзелу ў Эўхарыстыі, каб прасіць Бога выратаваць Нігер і ўвесь кантынент ад хаосу, анархіі і вайны. Арцыбіскуп сталічнага Ніамэя Лоран Ломпа перакананы, што ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!