Авторские архивы: catholic_admin

Бачыце надпіс «Прывітанне! Я каталіцкі святар!», затрымаецеся?

Айцец Рычард (Richard Miserendino) чакае за столікам у кафэ (Фрэдэрыксбург, ЗША). Фраза паходзіць з запіскі, прылепленай да яго ноўтбука. Ён запрашае нас пагаварыць. Што будзе далей? Айцец Рычард, капелан каталіцкага кампуснага служэння ва ўніверсітэце ў Вашынгтоне, сядзіць за круглым, моцна абшарпаным сталом. Тут адбываюцца размовы, як сур’ёзныя, так і менш сур’ёзныя, паміж глыткамі кавы і паездкай на заняткі. Гаворка ідзе ...

Читать далее »

Разважанне на XXXIII звычайную нядзелю. Год C

Евангелле Лк 21, 5–19 У той час: Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Езус сказаў: Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе павалены. І спыталіся ў Яго: Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца?   Ён сказаў: Глядзіце, ...

Читать далее »

У Канадзе мужчына спрабаваў адабраць у святара Найсвяцейшы Сакрамант, але атрымаў апёк рукі

Айцец Крыс Алар з ордэна айцоў марыянаў распавёў сапраўды дзіўную гісторыю, якая здарылася з ім у індзейскай рэзервацыі ў Канадзе. Мясцовы кіраўнік спрабаваў сілай забраць у яго Найсвяцейшы Сакрамант, але як толькі ён дакрануўся да манстранцыі, адразу ж адпусціў яе, бо яна апякла яму руку. Святар з Найсвяцейшым Сакрамантам у індзейскай рэзервацыі Відэа з гісторыяй айца Алара стала хітом у ...

Читать далее »

Святы Пасад паставіў кропку ў справе аб’яўленняў у Дазуле

Дыкастэрыя веравучэння канчаткова прызнала меркаваныя аб’яўленні ў французскім Дазуле не звышнатуральнымі. Рашэнне было зацверджана Папам Львом XIV 3 лістапада 2025 года. У лісце за подпісам прэфекта, кардынала Віктара Мануэля Фернандэса, апублікаваным 12 лістапада 2025 года, паведамляецца, што Дыкастэрыя веравучэння ўпаўнаважыла біскупа Баё-Лізьё Жака Абэра выдаць адпаведны дэкрэт. Гаворка ідзе пра падзеі 1972-1978 гадоў у французскім мястэчку Дазуле, дзе, паводле сцвярджэнняў ...

Читать далее »

ААН: Святы Пасад у абарону палестынскіх бежанцаў і UNRWA

Святы Пасад у ААН заклікаў абараніць мандат Агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам і арганізацыі работ на Блізкім Усходзе (UNRWA) і ўзмацніць яго падтрымку. Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН, арцыбіскуп Габрыэле Кача, выступаючы на 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі, выказаў глыбокую занепакоенасць напружанасцю на Блізкім Усходзе. Ён пацвердзіў падтрымку рашэння аб існаванні дзвюх дзяржаў – Ізраіля і Палесціны, якія жывуць ...

Читать далее »

На сустрэчы ўдзельніц Асацыяцыі Святой Сям’і абмяркоўвалі месца жанчын у Касцёле

З 7 па 9 лістапада ў Шчучыне прайшла сустрэча для жанчын, якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і. Асацыяцыя дзейнічае пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. На сустрэчы разважалі над тэмай “Месца жанчыны ў супольнасці Касцёла”. Айцец Андрэй Агель SP у межах разважання адзначыў, што ў Касцёле жанчыны адыгрываюць важную ролю. Па яго словах, іх дзейнасць паказвае, што Касцёл – ...

Читать далее »

Адпустовая ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне: “Шукаць тое, што яднае нас”

12 лістапада парафія ў Сапоцкіне адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго нябеснага апекуна св. Язафата Кунцэвіча, літургічны ўспамін якога прыпадае на гэты дзень. Святую Імшу цэлебраваў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. Пробашч кс. Антоні Абухоўскі, вітаючы прысутных парафіян і духавенства, адзначыў, што Язафат Кунцэвіч прысвяціў сваё жыццё справе адзінства хрысціян, і ў сувязі з гэтым заклікаў да малітвы за адзінства і ...

Читать далее »

Разважанне на ўрачыстасць святога Язафата Кунцэвіча

Евангелле Ян 17, 20-26 У той час: Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі прайшлі дні засяроджання, прысвечаныя тэме ідэнтычнасці

7-8 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі дні засяроджання. Духоўныя практыкаванні правёў вікарый гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя кс. Андрэй Струкель. Тэмай разважання ў межах дзён засяроджання была ідэнтычнасць. Ксёндз Андрэй нагадаў гісторыю жыцця Майсея, яго пошукі і адкрыццё свайго паклікання. Святар засяродзіў увагу на працэсе фармавання асобы – ад імкнення “браць усё ў свае рукі” ...

Читать далее »

Прэзідэнт Палесціны абвясціў аб рэстаўрацыі Грота Нараджэння

Прэзідэнт Палесціны Махмуд Аббас абвясціў аб рэстаўрацыі Грота Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме — месцы нараджэння Езуса Хрыста. Размешчаны пад праваслаўнай Базілікай Нараджэння Хрыстова, Грот не зведаў сур’ёзных рэстаўрацыйных работ больш за шэсць стагоддзяў. Праца, даручаная мясцовым рамеснікам і рабочым, стане каштоўнай падтрымкай для сем’яў у Віфлееме, якія сур’ёзна пацярпелі ад крызісу рэлігійнага турызму, выкліканага напружанай сітуацыяй у Святой Зямлі. Рэстаўрацыя ...

Читать далее »