22-24 верасня адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курсу «Назарэт» на тэму «Дзеці ці Божыя слугі?», якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. У гэты раз будзем разважаць над ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Навучальны год у студэнтаў гродзенскай семінарыі пачаўся рэкалекцыямі
У студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся канікулы – час адпачынку і душпастырска-літургічнай практыкі. Новы навучальны год у іх пачаўся з рэкалекцый. Трохдзённыя духоўныя практыкаванні правёў а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Ён падзяліўся з семінарыстамі сведчаннем уласнага паклікання і асабліва падкрэсліў важнасць будавання адносін з Езусам праз Найсвяцейшую Панну Марыю. Святар распавёў пра мноства гістарычных падзей, праз якія Багародзіца на ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з акцёрам Сільвестрам Сталонэ
Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі 77-гадовага амерыканскага акцёра, рэжысёра і кінапрадзюсера Сільвестра Сталонэ. Сталонэ, вядомы галоўным чынам па ролях у фільмах Рокі і Рэмба, прыйшоў на аўдыенцыю з сям’ёй. Ён прыехаў у Італію, каб разам са сваім братам Фрэнкам, вядомым музыкантам, атрымаць ганаровае грамадзянства Джоя-дэль-Коле каля Бары, адкуль паходзіць яго сям’я. Гэта не першая сустрэча Святога Айца з прадстаўнікамі ...
Читать далее »Нігерыя: адзін семінарыст спалены жыўцом, другі выкрадзены
Семінарыст згарэў жывым падчас нападу бандытаў на парафію Св. Рафала ў Фадан Камантан, у дыяцэзіі Кафанчан, у штаце Кадуна, на поўначы Нігерыі. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 7 верасня, паведамляе Gość Niedzielny. Зламыснікі напалі на парафіяльны дом і падпалілі яго. Святарам удалося dыбрацца з ахопленага полымем будынка, але 25-гадовы Нааман Данламі, які дапамагаў ім у душпастырскай працы, загінуў у полымі. У ...
Читать далее »Папа Францішак падзякаваў удзельнікам Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне
Захаваць жывую памяць пра лісабонскія падзеі і дзяліцца атрыманым досведам з іншымі, — заклікаў Папа Францішак удзельнікаў Сусветных дзён моладзі 2023 года. “Захоўвайце ўспамін пра перажытыя Дні моладзі, не анестэзіруйце яго, не складайце ў альбом успамінаў мінулага. Захавайце яго жывым. І раскажыце пра гэта ўсё, раскажыце пра гэта ва ўніверсітэце, у школе, на працы, раскажыце пра тое, што вы перажылі, ...
Читать далее »Катэхеты Віцебскай дыяцэзіі распачалі разам новы катэхетычны год
9 верасня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Тэматыка — «Я — дарога і праўда, і жыццё, — кажа Пан» (Ян 14,6). Распачалося спатканне святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Звярнуўшыся да прысутных, іерарх сказаў, што асноўная задача катэхета – “давесці дзяцей да сустрэчы з жывым Богам, які не дзесьці там, у гісторыі, а ...
Читать далее »Разважанне на ХХІIІ звычайную нядзелю. Год А
Евангелле Мц 18, 15–20 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі зграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася ўсялякае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы касцёлу. А калі і ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі
Зала Друку Святога Пасада паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, апостальскім нунцыем у Беларусі. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня 2023 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца. Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. ...
Читать далее »Сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарыткі» Віцебскай дыяцэзіі
8 верасня ў свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ўдзельнікі апостальскага руху «Маргарыткі» з Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў касцёле Беззаганнага Зачацця НПМ у Удзеле. Найлепшыя падарункі для Панны Марыі – удзел у святой Імшы і ружанцовая малітва. Таму ўдзельнікі сустрэчы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце памаліліся Ружанец у інтэнцыі свецкіх апосталаў і духоўных асоб, якіх яны падтрымліваюць малітвамі. Таксама вернікі прысвяцілі Беззаганнаму ...
Читать далее »Што кажа Біблія пра Найсвяцейшую Панну Марыю? Тэст
Не так даўно Касцёл перажываў свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, сёння адзначаем дзень нараджэння Багародзіцы. Прапануем успомніць, аб чым вы даведаліся пра Маці Божую з Бібліі. Падрыхтавала Лаліта Арлоўская
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!