Авторские архивы: catholic_admin

Разважанне на ХХIV звычайную нядзелю. Год А

Евангелле Мц 18, 21–35 У той час: Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: Пане, калі мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў? Езус адказвае яму: Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў. Таму Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які захацеў разлічыцца са сваімі слугамі. Калі ...

Читать далее »

Caritas Марока на перадавой дапамогі ахвярам землятрусу

«Этап рэканструкцыі зойме месяцы, калі не гады», — лічыць кардынал Крыстабаль Лопэс Рамэра, які заклікаў міжнародную супольнасць да салідарнасці з жыхарамі Марока і Лівіі, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў. Старшыня каталіцкага дабрачыннага таварыства Caritas Марока выказаў падзяку тым, хто паспяшыў з дапамогай, і адначасова заклікаў працягваць падтрымліваць пацярпелых у Афрыцы. Апавядаючы аб рэагаванні на надзвычайную сітуацыю, кіраўнік мараканскага Caritas указаў ...

Читать далее »

На могілках у Варнянах каталіцкі і праваслаўны святары благаславілі злучаныя паміж сабою крыжы

8 верасня ў Варнянах (Астравецкі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) на мясцовых могілках адбылося благаслаўленне двух злучаных паміж сабой крыжоў: каталіцкага і праваслаўнага. Устаноўка новых крыжоў — не проста падзея, гэта вынік, за якім хаваецца добрая воля людзей розных канфесій, іх сяброўства, узаемная павага. Крыжы былі асвечаныя пробашчам Варнянскай парафіі кс. Віктарам Захарэўскім і айцом Мікалаем Уцякалкам, які абслугоўвае храм святога Іаана ...

Читать далее »

Легендарны футбаліст Раналду прыняў сакрамант хросту

Легендарны бразільскі футбаліст Раналду, а дакладней Раналду Луіс Назарыю дзі Ліма, быў ахрышчаны ў Каталіцкім Касцёле. «Сёння асаблівы дзень. Я ахрышчаны!» — напісаў 46-гадовы футбаліст на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram. Ён прызнаўся, што хрысціянская вера заўсёды была фундаментальнай часткай яго жыцця з дзяцінства — нават калі ён яшчэ не быў ахрышчаны. «Дзякуючы сакраманту хросту я сапраўды адчуваю сябе ...

Читать далее »

У Гродне пройдзе канферэнцыя, прысвечаная пастырскаму году свецкіх і Сіноду біскупаў

30 верасня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная пастырскаму году свецкіх, які па рашэнні каталіцкага епіскапату праходзіць у Касцёле ў Беларусі, і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці. Канферэнцыя мае назву “Апостальства свецкіх – надзея Касцёла ў Беларусі”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя – у тым ліку духавенства, кансэкраваныя асобы, катэхеты, тыя, хто вучыцца ў каталіцкіх навучальных ...

Читать далее »

Беларускі святар абараніў дактарат у Грыгарыянскім універсітэце

13 верасня 2023 года ксёндз Раман Суша з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі абараніў доктарскую дысертацыю ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Беларускі святар прысвяціў сваё навуковае даследаванне прынцыпу sympátheia у навучанні святога Тэафана Пустэльніка (1815-1884) – расійскага праваслаўнага тэолага, публіцыста, прапаведніка і педагога. Праца носіць міждысцыплінарны характар. У ёй закранаюцца сучасныя выклікі сацыяльна-палітычнага, псіхалагічнага і педагагічнага характару. Ксёндз Раман прапанаваў філасофска-тэалагічны погляд ...

Читать далее »

Біскуп Буткевіч: у 90-я Renovabis першай падставіла нам плячо

Каталіцкая дабрачынная арганізацыя Renovabis, якая сёлета адзначае 30-гадовы юбілей, з самага пачатку існавання дапамагала аднаўленню Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пасля савецкіх часоў, — адзначыў старшыня епіскапату Беларусі. Біскуп Алег Буткевіч прымае ўдзел у Кангрэсе Renovabis, што праходзіць у гэтыя дні ў Мюнхене. Гісторыя адраджэння касцёльных структур, манаскіх супольнасцей, саміх храмаў у Беларусі непарыўна звязана з гісторыяй ініцыятывы Renоvabis, якая адной ...

Читать далее »

Перэгрынацыя ікон мучаніц з Навагрудка адбудзецца ў Гродна

У нядзелю 17 верасня ў 16:00 зале пабрыгідскага кляштару ў Гродна адбудзецца перэгрынацыя абразоў 11 мучаніц з Навагрудка і асобаў звязаных з іх прабываннем у Навагрудку. Іконы прадставіць пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, кс. Юрый Жэгарын разам з вернікамі Навагрудскай парафіі. Перэгрынацыя прысвечана 80-годдзю з дня прыняцця мучаніцкай смерці с. Стэллай і яе паплечніцамі. Духоўны подзвіг гэтых святых ...

Читать далее »

Пад Навагрудкам адбудзецца асвячэнне старажытнай капліцы Святога Крыжа

У суботу, 16 верасня 2023 года, у 15.00, у в. Несутычы, што пад Навагрудкам, будзе ўрачыста асвечана старажытная, мураваная, барочная капліца Святога Крыжа. Асвячэнне здзейсніць кс. біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ва ўрачыстасці прымуць удзел шматлікія госці, а сваім спевам свята аздобіць дыяцэзільны хор “Cantate Domino”з Гродна.

Читать далее »

У базіліцы святога Пятра з’явіцца скульптура карэйскага святога

16 верасня 2023 года ў ватыканскай базіліцы адбудзецца адкрыццё мармуровай скульптуры карэйскага святога Андрэя Кіма Таэгона. Мармуровая статуя святога Андрэя Кіма Таэгона (1821-1846), першага каталіцкага святара і пакутніка карэйскага паходжання, будзе ўстаноўлена ў знешняй нішы базілікі. Ідэя, падтрыманая карэйскім епіскапатам, нарадзілася падчас урачыстасцяў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння святога. Урачыстасць асвячэння скульптуры пройдзе 16 верасня 2023 года, у дзень святога ...

Читать далее »