Авторские архивы: catholic_admin

Папа Леў XIV увайшоў у топ Вікіпедыі: рэкордныя прагляды

Абранне Льва XIV стала сусветнай інтэрнэт-сенсацыяй. Артыкул пра Папу ўвайшоў у топ-5 самых папулярных старонак Вікіпедыі за 2025 год, усталяваўшы новы рэкорд нагрузкі на сайт. Папа выклікаў сапраўдны выбух цікавасці ў інтэрнэце ў 2025 годзе. Паводле даных Фонду «Wikimedia», артыкул пра Пантыфіка, абранага на Пасад Пятра ў маі 2025 года, набраў больш за 22 мільёна праглядаў, заняўшы пятае месца ў ...

Читать далее »

“Мы ніколі не застаёмся без падтрымкі”. Размова з сястрой Людмілай Рубніковіч пра дзейнасць сясцёр-францішканак Сям’і Марыі ў Глыбокім

Сёлетняй восенню ў Глыбокім адзначылі незвычайную дату: 35 гадоў таму распачалі служэнне ў парафіі Святой Тройцы сёстры-францішканкі Сям’і Марыі. Ордэн быў заснаваны святым Зыгмунтам Шчэсным Фелінскім у Санкт-Пецярбургу ў 1857 годзе. Сёння сёстры служаць у розных краінах па ўсім свеце: у Польшчы, Бразіліі, Італіі, Украіне, Беларусі, Расіі і ПАР, апякуюцца старэйшымі людзьмі, служаць пры парафіях як закрыстыянкі, арганісткі, катэхэткі. Пра ...

Читать далее »

Срэбны юбілей святарства кс. Аляксандра Барылы адзначылі ў Вілейцы ў прысутнасці трох біскупаў

2 снежня 2025 года ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы адбылося сапраўднае свята. Тры біскупы, вялікая колькасць святароў і цалкам запоўнены вернікамі касцёл разам маліліся і дзякавалі Богу за 25 год святарства кс. каноніка Аляксандра Барылы. Кс. Аляксандр нарадзіўся ў Глыбокім 11 жніўня 1976 года. Сакрамант Хросту прыняў у тым жа годзе з рук кс. Юзафа Францкевіча. Скончыў Гродзенскую ...

Читать далее »

Папа ў Порце Бейрута: маўклівая малітва за ахвяр выбуху

У апошні дзень візіту ў Ліван Леў XIV наведаў месца катастрофы 2020 года. Маўклівая малітва, кветкі і сустрэча з сем’ямі ахвяр сталі выразам салідарнасці з тымі, хто дагэтуль чакае справядлівасці. Раніцай 2 снежня 2025 года праграма Святога Айца пачалася з прыватнага візіту ў шпіталь “De la Croix” у Джаль-эд-Дзібе. Тут Пантыфік сустрэўся з пацыентамі і медыцынскім персаналам. У 9.15 картэж ...

Читать далее »

Адвэнт у вашай сям’і. Разам крочым да свята Божага Нараджэння

Распачалі Адвэнт – час радаснага чакання Божага Нараджэння. Каб гэтае чаканне стала плённым для ўсёй сям’і, разгледзім некалькі практычных парадаў. Чым Адвэнт з’яўляецца для вас? У сучасным свецкім грамадстве, на жаль, тэма Адвэнту папулізаваная і разрэкламаваная да такой ступені, што Хрыстус там быццам бы не існуе. Таму вельмі важна размаўляць з дзецьмі і тлумачыць, што такое Адвэнт, якую падзею вы разам ...

Читать далее »

Стасункі паміж Ватыканам і Касцёлам у Германіі абвастраюцца

Частка нямецкага епіскапату і свецкіх вернікаў, падобна, свядома ідзе на абвастрэнне стасункаў з Рымам у пытанні блаславення аднаполых параў. І, нягледзячы на крытыку з Ватыкана, нямецкія каталікі ад сваіх ідэяў, прынамсі, пакуль не адступаюць. Рух “Сінадальны шлях” з 2019 года імкнецца ўвесці больш ліберальны падыход да каталіцтва ў Германіі – пакласці канец цэлібату для святароў, дазволіць высвячаць жанчын у дыяканы ...

Читать далее »

Перад Адвэнтам члены супольнасці “Мужчыны святога Юзафа” вырушылі ў пілігрымку па Гродзеншчыне

Пачатак Адвэнту члены супольнасці “Мужчыны святога Юзафа”, якая дзейнічае ў гродзенскай парафіі Святога Духа, сустрэлі ў пілігрымцы, у межах якой наведалі некалькі святыняў Гродзеншчыны. Самі ўдзельнікі называюць сваю пілігрымку “экстрэмальна-малітоўнай”. Спачатку яны здзяйснялі яе на ўласным транспарце. Мужчыны са сваім душпастырам кс. Валерыем Спірыдонам пабывалі на Смаргоншчыне, дзе спыняліся на малітву ў касцёлах у Гальшанах, Крэве і Барунах. У барунскім ...

Читать далее »

Святы Айцец да ўлад Лівана: служыць агульнаму дабру

30 лістапада 2025 года Леў XIV распачаў сваё апостальскае падарожжа ў Ліван з сустрэчы з уладамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпусу, якое прайшло ў Прэзідэнцкім палацы ў Бейруце. У сваёй прамове Пантыфік падкрэсліў, што Ліван – гэта зямля, на якой “мір” не проста слова, а жаданне і пакліканне, дар і незавершаная праца. Ён нагадаў дэвіз свайго падарожжа – “Шчаслівыя ...

Читать далее »

У Мінску прайшла Трэцяя хрысціянская канферэнцыя «IT for Christ»

29 лістапада ў Хрысціянскім сацыяльным у цэнтры ў трэці раз прайшла канферэнцыя «IT for Christ», якая сабрала 60 удзельнікаў розных канфесій — адмыслоўцаў у галіне інфармацыйных тэхналогій. Духоўны старт Хрысціянскае мерапрыемства пад дэвізам «Вы — соль зямлі», якое аб’яднала IT- і медыяспецыялістаў, а таксама зацікаўленае духавенства, распачалося святой Імшой у капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф ...

Читать далее »

У лепельскай парафіі св. Казіміра запалілі першую адвэнтовую свечку

30 лістапада лепельскія католікі запалілі першую адвэнтовую свечку. Навошта? Адвэнт – гэта чароўны час радаснага чакання нараджэння Езуса. Адвэнтовая свечка – гэта як бліскавіца ў цемры, якая паказвае, што мы цябе чакаем наш велічны Пан. Мы вось тут, асветленыя тонкім зіхаценнем маленькага агеньчыка, прыйдзі да нас на адвэнтовае святло. Першая нядзеля Адвэнту ў лепельскім касцёле Святога Казіміра пачалася з запалення ...

Читать далее »