Авторские архивы: catholic_admin

Партугалія: месцы правядзення СДМ папулярныя сярод турыстаў

Тэрыторыя каля дэльты ракі Тэжу, так званы Парк Тэжу, дзе ў жніўні 2023 года праходзілі Сусветныя дні моладзі, стала вельмі папулярным месцам сярод турыстаў, сведчаць даныя мэрыі Лісабона. Сярод наведвальнікаў ёсць як тыя, хто прымаў удзел у форуме, які праходзіў з 1 па 6 жніўня 2023 года, так і тыя, хто прыязджае ў партугальскую сталіцу ўпершыню. Як абвясціў падчас сесіі ...

Читать далее »

Веруючая моладзь заклікае ЕС аддаваць перавагу сямейным каштоўнасцям у лічбавую эпоху

У нядаўна апублікаваным дакуменце, распрацаваным моладзевым кансультатыўным органам «Youth Net» COMECE падкрэсліваецца неабходнасць аддаваць прыярытэт сямейным каштоўнасцям і хрысціянскай этыцы, каб паменшыць негатыўны ўплыў лічбавых тэхналогій. У адказ на хуткую лічбавую трансфармацыю, якая ўплывае на еўрапейскае грамадства, «Youth Net» апублікавала дакумент пад назвай «Лічбавыя выклікі для сем’яў у Еўропе». У ім падкрэсліваецца «важнасць балансу паміж увядзеннем лічбавай камунікацыі і забеспячэннем ...

Читать далее »

Праз 16 гадоў яны сустракаюцца зноў, пасвяціўшы сваё жыццё Богу. Гісторыя а. Густава і с. Кардэра

У маладосці яны сустракаліся на вечарынах з агульнымі сябрамі. Больш яны ніколі не бачыліся, а праз 16 гадоў яны зноў сустрэліся, пасвяціўшы сваё жыццё Богу і дапамагаючы маладым людзям распазнаць сваё пакліканне. Божыя планы большыя, чым мы думаем. Гэта пацвярджаюць айцец Густаў і сястра Кардэра дэ Дыёс, якія ў падлеткавым узросце нават не маглі падумаць, што аднойчы адмовяцца ад усяго, ...

Читать далее »

Разважанне на XVI звычайную нядзелю. Год В

Евангелле Мк 6, 30–34 “У той час: Сабраліся Апосталы каля Езуса і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі. І Ён сказаў ім: Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце. Бо так шмат людзей прыходзіла і адыходзіла, што нават не было ім калі паесці. І адплылі яны ў пустыннае месца на чаўне адны. І ўбачылі, што яны адплылі. ...

Читать далее »

Да Папы і іншых рэлігійных лідараў звярнуліся нобелеўскія лаўрэаты

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі накіравалі адкрыты ліст Папу Францішку, патрыярху Барталамею І, Далай-Ламе і некаторым ісламскім і юдэйскім лідарам з просьбай далучыцца да іх закліку аб спыненні агню напярэдадні Алімпійскіх гульняў. Як паведаміла італьянская газета Il Messaggero, адкрыты ліст падпісалі каля трыццаці лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Яны заклікалі да неадкладнага перамір’я ва Украіне і ў Газе, абмену ваеннапалоннымі, вызвалення закладнікаў, выдачы целаў ...

Читать далее »

Самы маленькі ў свеце касцёл знаходзіцца ў Іспаніі

Паводле Кнігі рэкордаў Гінеса, самы маленькі касцёл у свеце знаходзіцца ў Іспаніі. Ён быў пабудаваны да 500-годдзя адкрыцця Амерыкі Калумбам. Касцёл св. Эльжбеты Венгерскай у Бенальмадэне каля Малагі мае няправільную форму і агульную плошчу забудовы менш за 2 м² (1,96). Невялікая святыня размешчана ў замку Каламарэс, які быў пабудаваны (1987-1994) іспанскім урачом Эстэбанам Марцінам у гонар 500-годдзя адкрыцця Амерыкі Хрыстафорам ...

Читать далее »

Папа прызначыў дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі

19 ліпеня 2024 года Папа Францішак прызначыў ксяндза Андрэя Зноску дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, надаючы яму тытулярны пасад Скардоны – гістарычнай дыяцэзіі на тэрыторыі сучаснай Харватыі. Разам з паведамленнем аб намінацыі, Святы Пасад публікуе біяграфію новапрызначанага іерарха. Андрэй Зноска нарадзіўся 20 чэрвеня 1980 года ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат). Святарскае пасвячэнне прыняў 28 мая 2005 года з інкардынацыяй у ...

Читать далее »

Касцёл удзяляе поўны адпуст да Дня пажылых людзей

Апостальская пэнітэнцыярыя, па просьбе кардынала Кэвіна Джозэфа Фарэла, прэфекта Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, удзяліла поўны адпуст з нагоды IV Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей. Адпуст распаўсюджваецца на ўсіх вернікаў, якія ў духу пакаяння і міласэрнасці прымуць удзел 28 ліпеня 2024 года ў набажэнстве, якое Святы Айцец узначаліць у ватыканскай базіліцы, або ў розных мерапрыемствах, якія ...

Читать далее »

Біскуп у гразі на Фестывалі жыцця ў Польшчы

Адна з адметнасцей Фестывалю жыцця — экстрэмальны відовішчны крос. На працягу ўсяго тыдня ў Сілезскім Какатэку праходзіць найбуйнейшы хрысціянскі фестываль моладзі ў Польшчы, які збірае больш за 1500 чалавек з усёй краіны і ўсяго свету. На складаным 5-кіламетровым маршруце Фестывальнага прабегу ў Какатэку, акрамя моладзі, з’яўляюцца таксама святары, законнікі і законніцы, якія эфектна пэцкаюць свае габіты ў пыле і гразі. ...

Читать далее »

Езуіты адкрываюць першы навіцыят у мусульманскім Бангладэш

Праз трыццаць гадоў пасля вяртання ў Бангладэш езуіты адкрываюць навіцыят у гэтай мусульманскай краіне, дзе хрысціяне складаюць невялікую меншасць. Робячы гэта, яны жадаюць абудзіць больш пакліканняў і дазволіць у навіцыяце прайсці пачатковую фармацыю ў мясцовай культуры і мовах карэннага насельніцтва. Упершыню езуіты прыбылі ў Бангладэш у 1576 годзе, але па палітычных прычынах яны былі вымушаныя амаль адразу ж пакінуць сваю ...

Читать далее »