Авторские архивы: catholic_admin

Касцельная дэмакратыя па-швейцарску, або Як свецкія вернікі рыхтуюцца абраць біскупа

Рымска-каталіцкая дыяцэзія швейцарскага Санкт-Галена рыхтуецца да незвычайнай працэдуры – да абрання новага біскупа. Удзел у гэтым традыцыйна бяруць і мясцовыя свецкія вернікі. Вядома, яны не могуць абраць простага чалавека з вуліцы, але ўсё ж іх голас у такім пытанні нельга назваць нязначным. 15 жніўня Папа Рымскі Францішак прыняў адстаўку біскупа Санкт-Галенскай дыяцэзіі Маркуса Бюхэля, якому 9 жніўня споўнілася 75 гадоў. ...

Читать далее »

У Ружанах з удзелам іерархаў распачалося святкаванне 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі

28 верасня ў Ружанах адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілею сотай гадавіны ад заснавання Пінскай дыяцэзіі. Менавіта 28 кастрычніка 1925 года Папа Пій ХІ заснаваў гэтую дыяцэзію, якая сёння ахоплівае тэрыторыю ўсяго беларускага Палесся і з’яўлецца самай вялікай па плошчы каталіцкай дыяцэзіяй у нашай краіне. Святкаванне яе сотай гадавіны распачалося ў Ружанах, а кульмінацыйным момантам стане ўрачыстасць у дзень заснавання — 28 ...

Читать далее »

Рэкалекцыі на Сінодзе: мастацтва маўчання і слухання Бога

1 кастрычніка 2024 года ў Ватыкане праходзіць другі дзень духоўных практыкаванняў для ўдзельнікаў, дэлегатаў і гасцей XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Рэкалекцыі пачаліся раніцай з супольнай малітвы і медытацыі пад кіраўніцтвам сястры Марыі Ігнацыі Анджэліні. Манахіня з бэнэдыктынскага кляштара ў італьянскай Вібальдоне прапанавала прысутным у ватыканскай Сінадальнай зале задумацца над тэмай маўчання, як формы праслаўлення Бога. “Калі любіш праўду, ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі святкаванні 400-гадовага юбілея касцёла

28-29 верасня ў Навагрудку адбыліся ўрачыстасці з нагоды святкавання 400-годдзя касцёла Арханёла Міхала. На працягу кульмінацыйных двух дзён святкавання, была разнастайная духоўная, адукацыйная і культурная праграма. Урачыстасць распачалася ў суботу з Навагрудскіх гістарычных чытанняў прысвечаных гісторыі касцёла Арханёла Міхала ў Навагрудку і дзейнасці айцоў дамініканцаў. Свае даклады прачыталі навуковы супрацоўнік музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, спадар Мікалай Гайба і  кандыдат ...

Читать далее »

Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў Лужках

29 верасня ў Лужках адбыліся ўрачыстасці ў гонар Святога Арханёла Міхала, тытул якога носіць парафія і касцёл. Святочную Эўхарыстыю а 15-ай гадзіне ўзначаліў ксёндз канонік Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага суда ў Віцебскай дыяцэзіі і пробашч парафіі святога а. Піа ў Лёзне. У святой Імшы бралі ўдзел дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй Кулік і гаспадар парафіі — ксёндз Іван Кароткін. Паслугу ...

Читать далее »

Папа прыняў адстаўку біскупа Аляксандра Кашкевіча

30 верасня Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем іерархам 75-годдзя. Як паведаміла ў гэты дзень Апостальская нунцыятура ў Мінску, новым біскупам Гродзенскім стаў біскуп Уладзімір Гуляй, да гэтага часу каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі. “Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Францішак прыняў адмову ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Аляксандра Кашкевіча ...

Читать далее »

Папа Францішак завяршыў падарожжа ў Люксембург і Бельгію

Папа Францішак завяршыў 46-е Апостальскае падарожжа, у рамках якога наведаў дзве краіны ў “сэрцы Еўропы” – Люксембург і Бельгію. Візіт працягваўся з 26 па 29 верасня 2024 года. Пасля святой Імшы і малітвы Анёл Панскі на стадыёне імя караля Бадуэна ў Бруселі Папа накіраваў на аўтамабілі на ваенную авіябазу Мельсбрук. Пасля кароткай цырымоніі развітання ён падняўся на борт самалёта A321 ...

Читать далее »

Папа Францішак паснедаў з бяздомнымі ў Бруселі

28 верасня 2024 года раніцай Пантыфік падзяліў сняданак з бяздомнымі і бежанцамі ў Бруселі. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, Папа пачуў гісторыі прысутных. Падчас нечаканага візіту ў брусельскую парафію Сэн-Жыль Святы Айцец правёў час з людзьмі, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Сярод прысутных былі як мясцовыя жыхары, так і бежанцы з Афрыкі і Усходняй Еўропы. Марыя – надзея і апора ...

Читать далее »

У Інданезіі з’явілася статуя Хрыста

Нядаўна ў інданезійскай правінцыі Паўночная Суматра адбылося ўрачыстае адкрыццё новай статуі пад назвай «Езус Хрыстус Збаўца». Яе вышыня складае 61 метр, што на 20 метраў больш знакамітай статуі Хрыста Збаўцы ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. Новая статуя ўзвышаецца над узгоркам Сібеабеа, адкуль адкрываецца від на возера Тоба. Урачыстую цырымонію яе адкрыцця правёў старшыня Канферэнцыі біскупаў Інданезіі Антоні Субіанта Бунмайн з Бандунга. Іерарх ...

Читать далее »

Каралева Бельгіі скарысталася «прывілеям белага», каб прывітаць Папу Францішка

Падчас свайго візіту ў Бельгію Папа Францішак сустрэўся з бельгійскай каралеўскай парай: каралём Філіпам і каралевай Мацільдай у Лакенскім палацы — рэзідэнцыі каралеўскай сям’і ў Бруселі. Падчас сустрэчы, на якую Пантыфіка суправаджала конная ганаровая варта, каралева Мацільда ​​была апранута ў сціплую і элегантную сукенку белага колеру. Гэты колер быў абраны нездарма: яна адна з сямі жанчын у свеце, якія маюць ...

Читать далее »