Ксёндз Раман Суша стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды Фонда Centesimus Annus – Pro Pontifice за даследаванне міфадызайну ў лічбавую эпоху. Узнагарода будзе ўручана ў Рыме. Сёлета камісія Міжнароднай прэміі Эканоміка і грамадства пад кіраўніцтвам кардынала Райнхарда Маркса адзначыла, сярод іншых, працу беларускага святара Міфадызайн у лічбавую эпоху: этычнае і псіхасацыяльнае даследаванне палітычных тэхналогій. Даследаванне ксяндза Сушы прысвечана аналізу феномена міфадызайну як ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі прайшоў у Полацку
У суботу, 23 лістапада, у парафіі святога Андрэя Баболі адбыўся XXXIX Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі пад назвай «Тыя, хто спадзяецца на Пана ідуць нястомна». На Сусветны дзень моладзі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі сабраліся каля 120 маладых людей з Полацку, Наваполацку, Віцебска, Глыбокага, Пастаў, Докшыц, Браслава, Варапаева і іншых гарадоў. Сустрэча распачалася з прывітання і ўступнага слова душпастыра ...
Читать далее »У Гудагаі пройдуць «Дні цішыні» для жанчын
Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса ўзнаўляюць пасля доўгага перапынку правядзенне “Дзён цішыні”. Яны пройдуць 7-8 снежня ў Гудагаі, на іх запрашаюцца дзяўчаты і жанчыны, якія жадаюць правесці час у малітоўнай цішыні і засяроджанасці. Тэма сустрэчы – “Шукайце Пана, пакуль Ён блізка. Як будаваць адносіны з Богам”. Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 884 39 67 с. Ідалія Grodnensis.by
Читать далее »Білет тут не патрэбны. У Польшчы запрацаваў «аўтобус цяпла» для дапамогі патрабуючым
У рамках штогадовай ініцыятывы па дапамозе патрабуючым у польскім горадзе Жэшув ужо запрацаваў «аўтобус цяпла» — перасоўная кухня для бяздомных і ўсіх, хто хоча падсілкавацца гарачай ежай. Гэты важны праект з’яўляецца сумеснай ініцыятывай гарадскога цэнтра сацыяльнай дапамогі ў Жэшуве, гарадскога камунікацыйнага прадпрыемства і таварыства дапамогі святога Брат Альберта. «Аўтобус цяпла» ходзіць з панядзелка па пятніцу, спыняючыся ў некалькіх стратэгічных кропках ...
Читать далее »Папа: «Давяраю Табе» – самая простая і моцная малітва да Хрыста
Пантыфік у сваім твіце падзяліўся думкамі пра самую простую і папулярную малітву, якая, як страла, трапляе ў сэрца Хрыста — «Давяраю Табе». Больш слоў не патрэбна. У пятніцу, 22 лістапада 2024 года, Святы Айцец апублікаваў у сацыяльнай сетцы X (раней Twitter) разважанне пра сутнасць малітвы даверу. Папа падкрэслівае, што часам самыя простыя словы маюць найбольшую сілу ў духоўным жыцці. Гэтае ...
Читать далее »Вазон стаяў на вакне, ці Вазон стаяў на акне? Як павінна быць па-беларуску?
Пытанне, вынесенае ў загаловак, можа падацца, на першы погляд, несур’ёзным, неістотным, нават у пэўнай меры штучным. Мы амаль ніколі не задумваемся ў працэсе маўлення, як усё ж было б правільна ў розных словаформах – з прыстаўным в ці без яго. І менавіта такое пытанне прапануе разгледзець на старонках газеты нашая пастаянная чытачка спадарыня Валянціна С. з Пастаўшчыны. “Усё часцей чую ...
Читать далее »Разважанне на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Год В
Евангелле Ян 18, 33b–37 “У той час: Пілат спытаўся ў Езуса: Ты Кароль юдэйскі? Езус адказаў яму: Ці ад сябе ты кажаш гэта, ці іншыя сказалі табе пра Мяне? Пілат адказваў: Ці ж я юдэй? Твой народ і першасвятары выдалі Цябе мне. Што Ты зрабіў? Езус адказаў: Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё ...
Читать далее »Ватыкан рыхтуецца да Калядаў: усталёўваюць галоўную елку
У Ватыкане 22 лістапада 2024 года пачалі ўсталёўваць галоўную калядную елку. 29-метровае дрэва з камуны Ледра ў правінцыі Трэнта стане цэнтральным элементам святочнага афармлення плошчы святога Пятра. Выбар елкі для Ватыкана сёлета адлюстроўвае клопат пра навакольнае асяроддзе. Дрэва было абрана ў рамках праграмы натуральнага абнаўлення лясоў, што падкрэслівае адданасць Святога Пасада прынцыпам экалагічнай устойлівасці. Італьянская камуна Ледра, якая падарыла елку ...
Читать далее »Святар з ЗША спалучае сваю страсць да кулінарыі з глыбокай верай, ствараючы ўнікальную форму служэння
Рэдка можна ўбачыць святара, які апранае кухарскі фартух і гатуе ежу на кухні рэстарана. Аднак айцец Леа Паталінгхуг, які жыве ў Балтыморы (ЗША), незвычайны святар. Ён спалучае сваю страсць да кулінарыі з глыбокай верай, ствараючы ўнікальную форму служэння. Айцец Леа Паталінгхуг, вядомы па такіх радыё- і тэлепраграмах, як «Смакуючы нашу веру» на EWTN, дзе ён распавядае пра ежу і веру, ...
Читать далее »Швейцария: в одной из часовен установили голограмму Иисуса Христа на базе искусственного интеллекта
В рамках проекта Deus in Machina («Бог в машине») в часовне святого Петра в Люцерне (Швейцария) установили голограмму Иисуса Христа на базе искусственного интеллекта. Прихожане могут исповедоваться «голографическому Иисусу» и получить совет по вопросам веры, сообщает rbc.ru со ссылкой на Daily Mail. Нейросеть была разработана специалистами Университета Люцерна и обучалась на текстах Нового Завета. Она говорит на ста разных языках, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!