Авторские архивы: catholic_admin

Каляднае пасланне Urbi et Orbi Папы Францішка

У традыцыйным калядным пасланні Urbi et Orbi, якое прагучала ў Ватыкане 25 снежня 2024 года, Папа Францішак заклікаў спыніць войны ва Украіне і на Блізкім Усходзе, адкрыць дзверы дыялогу і міру ва ўсім свеце. Папа падкрэсліў, што таямніца Божага Нараджэння працягвае уражваць і кранаць нас. Ён нагадаў, што падзея, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму, калі Дзева Марыя ...

Читать далее »

Папа адчыніў Святую Браму Базылікі святога Пятра

24 снежня 2024 года, у вігілію Божага Нараджэння, Папа Францішак адчыніў Святую Браму Базылікі святога Пятра, распачаўшы Святы год надзеі. Папа спадзяецца, што Юбілей дапаможа чалавецтву знайсці новую надзею ў час, калі яна так патрэбна. Абрад адкрыцця Святой Брамы глыбока сімвалічны. Папа папрасіў адчыніць для яго дзверы і праехаў праз іх у калясцы як першы пілігрым пад перазвон званоў, якія ...

Читать далее »

Як святкуюць Каляды 2,5 мільярда хрысціян ад Перу да Індыі?

Аўстрыйскае каталіцкае агенцтва Kathpress прадстаўляе панараму калядных традыцый з усяго свету, якія адлюстроўваюць багацце і разнастайнасць хрысціянскай культуры. Каля 2,5 мільярдаў хрысціян па ўсім свеце адзначаюць Божае Нараджэнне, кожны са сваімі ўнікальнымі традыцыямі і звычаямі. Амерыка Моніка Ладзініг, якая ўжо 25 гадоў жыве ў Зальцбургу, распавядае пра святкаванне на сваёй радзіме ў Ліме: «У нас гэта сапраўднае сямейнае свята». Дзень ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Божае Нараджэнне 2024

Віцебск, Божае Нараджэнне 2024 Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “… Вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў” (Лк 2,30-31). Словы прарока Сімяона, якому было прадказана ўбачыць Месію, нясуць у сабе адначасова радасць і надзею. Радасць ад спаўнення атрыманага абяцання і надзею, якая ахоплівае не проста асобнага чалавека, але ўвесь свет. Крыніцай гэтай ...

Читать далее »

Божае Нараджэнне – час супакою і радасці

Пахвалёны Езус Хрыстус! Шчыра вітаю ўсіх мамаў! Час ляціць вельмі хутка: здаецца, яшчэ ўчора распачаўся Адвэнт, а ўжо сёння мы апынуліся напярэдадні святаў Божага Нараджэння. Як усё паспець? Ці магчыма паспець усё? І як не перасварыцца, а зберагчы супакой і радасць? Разгледзім пяць практычных парадаў у нашай рубрыцы. Пазітыўнае падвядзенне вынікаў Збярыцеся разам усёй сям’ёй і паразмаўляйце. Як прайшоў Адвэнт для ...

Читать далее »

Прамая трансляцыя Пастэркі будзе з касцёла св. Барбары ў Віцебску

Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканале «Віцебск» і «Беларусь-4 Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пастэркі з касцёла святой Барбары ў Віцебску 24 снежня ў 21.30. Паўтор трансляцыі 25 снежня ў 7.00 (тэлеканал «Беларусь-4 Віцебск»), 9.30 (тэлеканал «Віцебск»). Паглядзець прамую трансляцыю можна будзе на сайце тэлекампаніі. Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа быць ...

Читать далее »

Каляды 2024: святочныя праграмы на беларускім тэлебачанні і трансляцыі

З нагоды святаў Божага Нараджэння ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі 24 і 25 снежня пройдуць трансляцыі ўрачыстых цэлебрацый з Мінска і Ватыкана. У Вігілію Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 1» запрашае вернікаў да экранаў. 24 снежня ў 21.45 распачнецца трансляцыя святой Імшы Пастэркі катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Узначаліць цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскупа Юзаф Станеўскі. Адразу пасля заканчэннятрансляцыі са сталічнай архікатэдры ў ...

Читать далее »

Папа Францішак: няхай змоўкне зброя і загучаць калядныя гімны

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая адбылася 22 снежня 2024 года ў Ватыкане, Папа скіраваў свае думкі да народаў, якія пакутуюць ад нестабільнасці і ваенных канфліктаў. Святы Айцец адзначыў, што заўсёды з увагай і трывогай сочыць за навінамі, якія паступаюць з Мазамбіка і мае жаданне “звярнуцца да гэтага дарагога народа з пасланнем надзеі, міру і прымірэння”. ...

Читать далее »

У Карытас Віцебскай дыяцэзіі прайшлі аплаткавыя сустрэчы з удзелам біскупа

19 і 21 снежня ў рэсурсным цэнтры Карытас Віцебскай дыяцэзіі адбыліся аплаткавыя сустрэчы з удзелам біскупа Алега Буткевіча. 19 снежня прайшла сустрэча для людзей старэйшага ўзросту, якія перыядычна атрымліваюць дапамогу ад Карытас. У цёплай сямейнай атмасферы яны дзяліліся добрымі пажаданнямі, спадзяваннямі і радасцю надыходзячага свята. Аплаткавая сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў адбылася 21 снежня. На пачатку сустрэчы усіх прывіталі біскуп Алег ...

Читать далее »

Карытас наведаў дыялогавую пляцоўку ў санаторыі «Жамчужына»

20 снежня дырэктар Карытас Віцебск ксёндз канонік Віктар Місевіч і намеснік дырэктара Крысціна Дулебава прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы з сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. Мерапрыемства прайшло на базе санаторыя «Жамчужына». У перадсвяточнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі хвалюючыя пытанні аб ільготах, відах дапамогі і многае іншае з чым сутыкаюцца сем’і з дзецьмі з інваліднасцю. З нагоды свята Божага Нараджэння, да ...

Читать далее »