З нагоды святаў Божага Нараджэння ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі 24 і 25 снежня пройдуць трансляцыі ўрачыстых цэлебрацый з Мінска і Ватыкана.
У Вігілію Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 1» запрашае вернікаў да экранаў.
- 24 снежня ў 21.45 распачнецца трансляцыя святой Імшы Пастэркі катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Узначаліць цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскупа Юзаф Станеўскі. Адразу пасля заканчэннятрансляцыі са сталічнай архікатэдры ў 23.30 тэлеканал пакажа вігілійную Імшу з катэдры святога Пятра ў Ватыкане з удзелам Папы Францішка.
- 25 снежня ў 8.50 на тэлеканале «Беларусь 1» арцыбіскуп Станеўскі павіншуе вернікаў з Божым Нараджэннем.
- У 15.35 тэлеканал «Беларусь 3» пакажа пасланне і благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету» з Ватыкана.
