Авторские архивы: catholic_admin

Ці можа цярпенне выклікаць пачуццё захаплення?

Як правіла, боль іншага чалавека выклікае ў нас спачуванне, суперажыванне, рэдка — абыякавасць, часам раздражненне. А ці можа пакута выклікаць пачуццё захаплення? Можа, калі яна звязана з сапраўднай пакорай, цярпеннем, любоўю да Бога. Гэтыя разважанні выкліканыя назіраннямі за адной пацыенткай: адзінокай, пажылой жанчынай, сваёй хваробай практычна цалкам прыкаванай да ложка. Увесь свой час яна праводзіць у кватэры, пакутуючы не толькі ...

Читать далее »

Як аплатак трапляе на Вігілійны стол: у пякарні сясцёр Эўхарыстак у Браславе

Адчыняем дзверы ў кляштар сясцёр Эўхарыстак у Браславе і ўжо здалёк чуем гасцінны голас сястры Таццяны Гмыза:  Праходзьце, калі ласка! Я вас ужо чакаю.  Распачаўся перыяд Адвэнту – радасны час прыгатавання да нараджэння Хрыста. Кожны рыхтуецца па-рознаму: хтосьці змагаецца з нейкай залежнасцю, хтосьці прымае пэўныя пастановы, каб, безумоўна, змяніць сваё жыццё. А сёстры Эўхарысткі, апрача гэтага, займаюцца яшчэ і выпяканнем ...

Читать далее »

Міністэрства культуры падтрымала ідэю адбудовы касцёла Святога Антонія ў Віцебску

Міністэрства культуры падтрымала ідэю адбудовы касцёла Святога Антонія ў Віцебску. Пра гэта паведаміў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч падчас прэс-канферэнцыі ў Віцебскай катэдры, якая адбылася 9 снежня 2015 года. Раней храм Святога Антонія пабудовы XVIII знаходзіўся на Ратушнай плошчы ў Віцебску і быў зруйнаваны ў 1940-я гады. На дадзены момант Касцёл распаўсюджвае інфармацыю пра архітэктурны ансамбль знішчанага храма. Як зазначыў ...

Читать далее »

Святары з Паўднёвай Карэі змогуць праводзіць набажэнствы ў КНДР

Паводле справаздачы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Паўднёвай Карэі аб візіце ў Паўночную Карэю, дэлегацыя паўднёвакарэйскіх святароў будзе рэгулярна наведваць Пхеньян для правядзення каталіцкіх святаў і наладжвання пастаянных кантактаў з Каталіцкай асацыяцыі Паўночнай Карэі. Імшы будуць адпраўляцца ў саборы Чханчхун ў Пхеньяне, адзіным каталіцкім храме краіны. Канстытуцыя Паўночнай Карэі гарантуе свабоду веравызнання, але фактычна адзіным дазволеным ў краіне культам з’яўляецца культ асобы ...

Читать далее »

Святы Мікалай вучыць нас наследаваць Хрыста

Згодна са шматвекавой традыцыяй Касцёла 6 снежня католікі ўсяго свету ўзгадваюць святога Мікалая. Асоба гэтага святога шануецца вернікамі розных хрысціянскіх канфесій. Вядома, што святы Мікалай быў біскупам і быў вельмі шчодрым чалавекам, умеў дзяліцца з тымі, хто не мае. Адсюль узнікла традыцыя патаемна рабіць у гэты дзень падарункі.  Для Лучайскай парафіі 6 снежня – падвойнае свята. Пробашч парафіі з’яўляецца цёзкам ...

Читать далее »

Пантыфік: Святы Год – каб жыць міласэрнасцю

Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 9 снежня папа Францішак распавёў аб прычынах абвячшэння Юбілейнага Года Міласэрнасці, а таксама аб тым, што “найбольш падабаецца Богу”. “Касцёл мае патрэбу ў гэтай надзвычайнай падзеі. (…) У нашу эпоху глыбокіх пераменаў Касцёл пакліканы рабіць свой асаблівы ўнёсак праз дэманстрацыю знакаў прысутнасці і блізкасці Бога. Юбілей – гэта спрыяльны час для ўсіх нас, ...

Читать далее »

Фасад базылікі св. Пятра стане вялікім экранам

Фасад і купал базылікі св. Пятра на адзін вечар ператворацца ў вялікі экран, з якога данясецца заклік да клопату аб навакольным асяроддзі. Гэта стане магчыма дзякуючы светлавой інсталяцыі, падрыхтаванай шэрагам гуманітарных арганізацый у якасці падарунку папу Францішку з нагоды Года Міласэрнасці, які 8 снежня 2015 г. пачаўся ў Касцёле. Падчас мерапрыемства пад назвай “Fiat lux: асвятліць наш супольны дом” на ...

Читать далее »

Для Каталіцкай акадэміі выдзелены ўчастак у цэнтры Мінска

Першая ў Беларусі Каталіцкая акадэмія будзе пабудавана ў Мінску на скрыжаванні вуліцы Філімонава з праспектам Незалежнасці недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі, паведаміў на перадкаляднай прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён адзначыў, што гэта «вельмі добрае месца» і цяпер Касцёл чакае афіцыйных папер. Нагадаем, 17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай ...

Читать далее »

Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае на аплатковае спатканне

Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае на аплатковае спатканне  катэхетаў. Яно адбудзецца 19 снежня ў парафіі Св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) у горадзе Мінску. Сустрэча пачнецца а 13-ай гадзіне канферэнцыяй, пасля якой адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Святую Імшу а 14-ай гадзіне ўзначаліць Яго Эксцэленцыя Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Пасля Святой Імшы адбудзецца аплатковае спатканне. с. Часлава Навіцкая USJK, ...

Читать далее »