Авторские архивы: catholic_admin

З бальнічнага ложка Папа падтрымлівае вернікаў у Газе

Папа Францішак, знаходзячыся на лячэнні ў рымскім шпіталі Джэмэлі, не перапыняе сваёй пастырскай місіі і працягвае падтрымліваць кантакт з вернікамі ў Газе. 17 лютага 2025 года ён здзейсніў тэлефонны званок у парафію Святой Сям’і. “Сёння ўвечары нам патэлефанаваў Папа са шпіталя, — распавёў айцец Габрыэль Раманэлі, мясцовы пробашч, агенцтву SIR, — мы павіталіся з ім. Ён быў стомлены, але голас ...

Читать далее »

«Спевы гучаць, нам 25!». Срэбны юбілей адзначыў хор «Ave Maria»

У нядзелю 16 лютага глыбоцкі касцёл Святой Тройцы сустракаў парафіянаў і гасцей. А 13.00 тут распачалася святая Імша, а пасля яе – святочны канцэрт хору “Ave Maria”. Хор паўстаў у 2000 годзе па ініцыятыве тагачаснага пробашча ксяндза Пятра Врубеля. І распачалося няпростае, але вельмі важнае служэнне: рэпетыцыі і напрацоўка рэпертуару, падрыхтоўка да аздаблення спевам Літургіі. На ўсім шляху побач з ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі просіць маліцца за здароўе Папы Францішка

На сайце Catholic.by з’явіўся афіцыйны зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у якім ён запрашае вернікаў маліцца за хутчэйшае выздараўленне Папы Францішка.  Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Нядаўна мы адзначалі Сусветны дзень хворага, калі маліліся за ўсіх хворых і церпячых, а таксама за людзей, якія іх лечаць і апякуюцца імі. Хрыстус Пан сказаў: «Няспынна ...

Читать далее »

Папа працягвае курс лячэння і чаргуе адпачынак з чытаннем

Стан здароўя Папы Францішка застаецца стабільным, паведаміў 17 лютага 2025 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасада. Папа добра адпачыў ноччу і працягвае прызначанае лячэнне. «Святы Айцец добра адпачыў і правёў спакойную ноч. Раніцай ён паснедаў і, як звычайна, прысвяціў час чытанню некалькіх штодзённых газет», — паведаміў журналістам Матэа Бруні. Прэс-сакратар дадаў, што Пантыфік працягвае праходзіць прызначаныя тэрапеўтычныя працэдуры, і паабяцаў, ...

Читать далее »

Брама ў Валадарства Нябеснае. Мучаніцкую смерць блаславёных айцоў марыянаў ушанавалі ў Росіцы

Зімовай раніцай 15 лютага ў невялічкую вёску Росіца, што на ўскрайку Беларусі, збіраліся людзі. Заснежаныя дрэвы і стрэхі хат, застылае возера з нешматлікімі рыбакамі, блакітнае неба з нязвыкла яркім сонцам… Здаецца, сама прырода вітала пілігрымаў сваёй прыгажосцю. І зусім не верыцца, што тут, сярод гэтага хараства, больш за 80 год таму адбылася вялікая трагедыя. “Зімовае чараўніцтва” – такую назву мела ...

Читать далее »

Сонечная рэвалюцыя ў аўстрыйскіх парафіях

Да 2030 года ўсе парафіі дыяцэзіі Грац-Зэкаў у Аўстрыі будуць абсталяваны сонечнымі батарэямі. Гэта дазволіць самастойна забяспечваць электраэнергіяй касцельныя аб’екты і мясцовых жыхароў. Аўстрыйская дыяцэзія ўжо распачала маштабную экалагічную ініцыятыву, накіраваную на ўкараненне сонечнай энергетыкі. Як паведамляе дыяцэзіяльная газета Sonntagsblatt, рашэнне абумоўлена неабходнасцю аховы навакольнага асяроддзя і эканамічнымі меркаваннямі. «Наша мэта – штогод пераводзіць да 30 парафій на сонечную энергію. ...

Читать далее »

У ЗША вернікі вярнуліся ў касцёлы пасля пандэміі

Паводле даследавання Джорджтаўнскага універсітэта, наведвальнасць касцёлаў у ЗША вярнулася да дапандэмічнага ўзроўню. Мясцовыя каталіцкія супольнасці паспяхова пераадолелі выклікі пандэміі COVID-19. «Мы назіраем устойлівае аднаўленне касцельнага жыцця. Сёння 24 працэнта вернікаў рэгулярна ўдзельнічаюць у святых Імшах, што адпавядае дапандэмічным паказчыкам», — адзначаюць даследчыкі Цэнтра даследаванняў апостальскай дзейнасці пры Джорджтаўнскім універсітэце (CARA). Падчас пандэміі наведвальнасць храмаў значна знізілася – да 15 працэнтаў. ...

Читать далее »

Разважанне на VІ звычайную нядзелю. Год С

Евангелле Лк 6, 17. 20–26 Езус сышоў з Дванаццаццю ўніз і стаў на раўніне. І быў там вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжных ваколіц Тыра і Сідона.  А Ён, узняўшы вочы свае на вучняў сваіх, сказаў: Шчаслівыя ўбогія, бо ваша ёсць Валадарства Божае. Шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце. Шчаслівыя, якія ...

Читать далее »

Святы Айцец праходзіць абследаванне і лячэнне ў клініцы Джэмэлі

Папа Францішак быў шпіталізаваны ў рымскую клініку Джэмэлі для правядзення неабходных дыягнастычных абследаванняў і лячэння бранхіту. «Гэтай раніцай, пасля заканчэння аўдыенцый, Папа Францішак быў шпіталізаваны ў паліклініку імя Аўгусціна Джэмэлі для некаторых неабходных дыягнастычных абследаванняў і для працягу ў шпітальных умовах лячэння бранхіту, які ўсё яшчэ працягвае дакучаць», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Залы Друку Святога Пасада, апублікаваным 14 лютага ...

Читать далее »

Народный художник РФ Никас Сафронов встретился с Папой Франциском и подарил ему картину с МКС

Папа Франциск принял на частной аудиенции народного художника РФ Никаса Сафронова. Как Сафронов рассказал корреспонденту ТАСС, он преподнес Понтифику два своих полотна и обсуждал возможность проведения выставки в Ватикане. «Я предложил провести выставку, и Папа Франциск сразу согласился. Для него крайне важно строить мосты через духовность и культуру. Он всегда подчеркивал значимость культуры, а продвижение культурных ценностей считает одним из ...

Читать далее »