Адышоў у вечнасць ксёндз канонік Дзмітрый Барыла (абноўлена)

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 28 лютага на 49-м годзе жыцця і 24-м годзе святарскага служэння адышоў па вечную ўзнагароду да Пана ксёндз канонік Дзмітрый Барыла, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў і дэкан Валожынскага дэканата.

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1974 года ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія), выхоўваўся ў каталіцкай сям’і, дзе было пяцёра братоў. Яго родны брат — ксёндз канонік Аляксандр Барыла, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, дэкан Вілейскі.
Фармацыю да святарства прайшоў у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, скончыў факультэт кананічнага права ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), атрымаўшы ступень ліцэнцыята.

Спецыяліст у галіне кананічнага права, ксёндз Дзмітрый выкладаў гэтую дысцыпліну ў духоўнай семінарыі і на працягу многіх гадоў быў таксама афіцыялам Міждыяцэзіяльнага Трыбунала (касцёльнага суда) ў Мінску.

Ксёндз Дзмітрый Барыла практычна ўсё сваё святарскае жыццё быў душпастырам ракаўскай парафіі.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Праграма развітання і пахавання

  • 1 сакавіка, серада
    • 10.00 – унясенне цела спачылага ксяндза Дзмітрыя Барылы ў касцёл у Ракаве
    • святая Імша з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі)
    • 12.00 – Анёл Панскі (вернікі)
    • Ружанец (вернікі)
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • святая Імша з удзелам канонікаў Мінскага катэдральнага капітулу і іншых святароў (цэлебрацыю ўзначальвае дэкан капітулу ксёндз канонік Антоній Клімантовіч)
    • 17.00 – Нешпары за памерлага (узначальвае ксёндз Андрэй Бурак)
    • 18.00 – Крыжовы шлях (вернікі)
    • 19.00 – Ружанец (вернікі)
    • 20.00 – святая Імша з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
    • малітоўнае чуванне на працягу ночы
  • 2 сакавіка, чацвер
    • 9.00 – святая Імша з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Алег Буткевіч)
    • малітоўнае чуванне
    • 12.00 – святая Імша з Ютраню за памерлага з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
    • абрады апошняга даручэння і пахавання

Кс. Дзмітрый Барыла будзе пахаваны ў Ракаве.

catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі