Адышоў да Пана найстарэйшы каталіцкі святар у Беларусі

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 3 мая ў Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) адышоў у вечнасць ксёндз пралат Ежы Лявінскі, шматгадовы выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пахаванне спачылага адбудзецца ў пятнiцу 6 мая ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскім).

Пачатак пахавальнай св. Імшы — 12.00.

Ксёндз пралат Ежы Мар’ян Лявінскі нарадзіўся 2 студзеня 1930 г. у Дзятлаве. Разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір. Вышэйшую духоўную семінарыю скончыў у Сандаміры (Польшча), у тым жа горадзе 29 мая 1955 г. біскуп Ян Лорка ўдзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.

У савецкія часы ездзіў на душпастырскую працу ў Беларусь, Расію і Казахстан, дзе па меры магчымасці абвяшчаў Евангелле, цэлебраваў Імшу, спавядаў.

Пасля шасці гадоў душпастырскага служэння быў накіраваны на вучобу ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога абараніў кандыдацкую дысертацыю па кананічным праве.

З 1968 па 1990 гг. працаваў у дыяцэзіяльнай курыі ў Сандаміры. З пачатку існавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў яе выкладчыкам, некаторы час прэфектам.

З’яўляўся Ганаровым капеланам Яго Святасці, Грэміяльным канонікам Сандамірскага капітулу, Ганаровым канонікам Гродзенскага капітулу.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі