Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Яніна Бальцэвіч, мама сястры Іны Бальцэвіч ASC, якая паходзіць з в. Малэйкаўшчына каля Ліды (Гродзенская дыяцэзія), пэўны час працавала ў Докшыцах і цяпер працуе ў Ачынску (Сібір).
Выказваем шчырыя спачуванні сястры Іне Бальцэвіч ASC з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а святло вечнае няхай ёй свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што пахаванне сп. Яніны Бальцэвіч, адбудзецца 12 студзеня. Пачатак пахавальнай св. Імшы ў 12.00 у парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара). Запрашаем да сумеснай малітвы за с.п. Яніну.
