Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана сястра Валерыя Русачонак SJЕ.
Сястра Валерыя нарадзілася 5 чэрвеня 1931 года ў в. Лужкі. Першыя законныя шлюбы ў Кангрэгацыі сясцёр служабніц Езуса ў Эўхарыстыі склала ў Браславе. Служыла ў Літве, Грузіі, Латвіі. У Беларусі шмат гадоў працавала закрыстыянкай і катэхеткай. Пражыла 62 гады законнага жыцця.
Пахавальная св. Імша адбудзецца 5 жніўня а 11.00 у Браслаўскім касцёле.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…
для друку