Адбыўся ІІ этап Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання

10 красавіка адбыўся ІІ этап Дыяцэзіяльнага конкурсу 2021 г. на веданне Святога Пісання. Сёлета конкурс выйшаў за межы Віцебшчыны: да ўдзелу далучылася значная колькасць дзяцей з шасці парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Удзельнікі ва ўзросце да 14 гадоў уключна паказалі свае веды паводле зместу Евангелля ад Мацвея і Кнігі Тобія.

Па выніках ІІ этапу вылучана 50 фіналістаў, якія будуць змагацца за прызавыя месцы ў маі ў Віцебску.

Арганізатар конкурсу “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі шчыра дзякуе ўсім удзельнікам, а таксама іх бацькам і катэхетам, за намаганні, прыкладзеныя ў вывучэнні Слова Божага.

с. Дар’я Галубкова OV

для друку для друку