Падчас прывітальнай цырымоніі ў аэрапорце ў Парагваі трое выбраных дзяцей, якія дарылі кветкі і віталі Папу, у дадатак да слоў прывітання, паведамілі Святому Айцу нешта яшчэ …
Як сказаў пасля прэзідэнт краіны, дэлегацыя, якая вітала Папу Францішка паведаміла яму, што побач ёсць іншыя дзеці, якія імкнуліся сустрэцца з Пантыфікам, але не было ім магчымасці падабрацца бліжэй. Як інфармуе deon.pl, рэакцыя Папы Францішка была хуткай і спантанай: — Што ж нам рабіць? Ідзем? — звярнуўся да прэзідэнта і пасля заканчэння цырымоніі накіраваўся да дзяцей, якія чакаюць яго.
Варта адзначыць, што хлопчык на відэа, які хадайнічае — ці, калі заўгодна, лабіруе — ад імя цэлай суполкі. Гэта называецца салідарнасць з групай.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!