Дух Святы за кратамі. 18 зняволеных у Польшчы атрымалі сакрамант канфірмацыі

“Ён паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным» (Лк 4, 18). Гэтыя словы сталі целам у Валоўскай турме.

18 зняволеных турмы ў Валове прынялі сакрамант бежмавання. Падрыхтоўкай кандыдатаў займаўся турэмны капелан і пробашч мясцовай парафіі Святога Лаўрэнція ксёндз Станіслаў Малыс. Цырымонію ўзначаліў дапаможны біскуп Вроцлаўскай архідыяцэзіі Мацей Малыга. У сваёй гаміліі іерарх сказаў:

“Нам патрэбна сіла ў нашым мысленні. Часам яно важнейшае за нашы мышцы. Гаворка ідзе пра тое, каб добра думаць і добра перажываць свой уласны выбар. У кожнага з нас ёсць свет свайго духу. Магчыма, гэта асабліва відавочна, калі не хапае сну, і ў нашых думках праносяцца тысячы жаданняў і туг”.

Ён таксама падкрэсліў, што сам сакрамfнт не звязаны з эмоцыямі: “Мы можам нічога не адчуваць. Але сакрамfнт часта адгукаецца пазней, у момант выпрабавання — калі мы павінны выбраць святло ці цемру, надзею ці адчай.”

Капеланы вязніцы

У Польшчы працуе каля 170 турэмных капеланаў і прыкладна 10% зняволеных карыстаюцца іх паслугамі. Яны з’яўляюцца ключавым звяном у працэсе рэсацыялізацыі. Артыкул 106 Выканаўчага крымінальнага кодэкса рэгулюе пытанні рэлігійных паслуг для зняволеных.

Служба турмы супрацоўнічае не толькі з Каталіцкім Касцёлам, але і з Праваслаўнай Царквой і пяцідзесятніцкімі абшчынамі.

Паводле pl.aleteia.org
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку