У Дзятлаве служыцелі з Навагрудка ўпершыню распачалі Альфа-курс

13 студзеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў г. Дзятлава распачаўся Евангелізацыйны Альфа-курс. Гэта важная ініцыятыва праводзіцца для ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з асновамі хрысціянскай веры (керыгма) ці паглыбіць у ёй сваё веданне.

Праводзіць курс будзе каманда служыцеляў і святар з Навагрудскай парафіі Св. Арханёла Міхала, якія маюць шматгадовы досвед у арганізацыі.

Сустрэчы курсу, якія будуць ладзіцца штотыдзень, кожны аўторак, з’яўляюцца духоўна змястоўнымі і карыснымі. У іх праграме — знаёмствы за гарбатай, кароткія тэматычныя прэзентацыі і адкрытыя абмеркаванні ў малых групах, дзе кожны можа задаць любое пытанне пра веру, Бога і жыццё.

Альфа-курс працягнецца некалькі месяцаў і скончыцца напярэдадні Вялікадня 2026 года.

Такім чынам, удзельнікі змогуць прайсці гэты духоўны шлях разам, падрыхтаваўшыся да больш свядомага духоўнага ўзрастання і служэння ў сваёй парафіяльнай супольнасці

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх дарослых жыхароў Дзятлава і ваколіц, незалежна веравызнання.

Кс. Юрый Жэгарын

для друку для друку