Газета «New York Times» назвала Папу Льва XIV адным з самых стыльных людзей 2025 года

Святы Айцец быў уключаны ў спіс «67 самых стыльных людзей 2025 года». Спіс мае на мэце прадэманстраваць разнастайнасць стыляў адзення. У яго ўваходзяць музыкі, зоркі спорту і акцёры.

Газета «New York Times» назвала Папу Льва XIV адным з самых стыльных людзей 2025 года. Ён — першы амерыканскі Папа, які «назаўжды змяніў імідж папства».

У якасці абгрунтавання згадвалася асаблівае ўражанне, якое ён зрабіў сваім знешнім выглядам, калі, апрануўшы белую сутану, ён надзеў кепку «Чыкага Уайт Сокс», бейсбольнай каманды, за якой сочыць, падчас сустрэчы з вернікамі пасля агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра.

Паводле idziemy.pl
Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку