Новую скульптуру Ціма Шмальца «Будзь гасцінным» паставілі ў Мелідзе, недалёка ад Сант’яга-дэ-Кампастэла. Канадскі мастак таксама вядомы сваёй скульптурай «Бяздомны Езус».
Калі мы паглядзім на новую скульптуру аўтара, то, з аднаго боку, убачым, што яна ўяўляе сабой фігуру адпачываючага пілігрыма. Але, паглядзеўшы з другога боку, мы ўбачым добрага анёла, які звяртаецца да нас з запрашэннем сесці побач з ім.
Пры стварэнні гэтай скульптуры Шмаль натхняўся фрагментам з Паслання да Габрэяў: «Не забывайцеся таксама пра гасціннасць, бо праз яе некаторыя, не ведаючы, гасцінна прынялі анёлаў» (Гбр 13,2).
Паводле deon.pl
Фота: facebook.com/timothypschmalz
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

