- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Новая скульптура ад аўтара «Бяздомнага Езуса» з’явілася недалёка ад Сант’яга-дэ-Кампастэла

[1]Новую скульптуру Ціма Шмальца «Будзь гасцінным» паставілі ў Мелідзе, недалёка ад Сант’яга-дэ-Кампастэла. Канадскі мастак таксама вядомы сваёй скульптурай «Бяздомны Езус».

Калі мы паглядзім на новую скульптуру аўтара, то, з аднаго боку, убачым, што яна ўяўляе сабой фігуру адпачываючага пілігрыма. Але, паглядзеўшы з другога боку, мы ўбачым добрага анёла, які звяртаецца да нас з запрашэннем сесці побач з ім.

[2]

[3]

Пры стварэнні гэтай скульптуры Шмаль натхняўся фрагментам з Паслання да Габрэяў: «Не забывайцеся таксама пра гасціннасць, бо праз яе некаторыя, не ведаючы, гасцінна прынялі анёлаў» (Гбр 13,2).

Паводле deon.pl [4]
Фота: facebook.com/timothypschmalz [5]
Пераклад Марыны Ткач