Прыкладна праз месяц ад пачатку электроннай рэгістрацыі для ўдзелу ў Сусветных днях моладзі, якія пройдуць 1-6 жніўня 2022 года ў Лісабоне, заяўкі падалі каля 200 тысяч чалавек.
Аб сваім удзеле заявілі ў першую чаргу вялікія групы з Італіі, Бразіліі, Іспаніі і Францыі, — паведаміў на прэс-канферэнцыі дапаможны біскуп Лісабонскай архідыяцэзіі, Амерыка Агіяр, які таксама з’яўляецца адказным за падрыхтоўку да Сусветных дзён моладзі.
Дадзеныя былі прадстаўлены падчас прэзентацыі душпастырскай праграмы ў марыйным санктуарыі ў Фаціме, што ў 120 кіламетрах на поўнач ад партугальскай сталіцы, якая, па словах біскупа, будзе адыгрываць важную ролю падчас СДМ.
Біскуп Агіяр распавёў, што арганізатары Сусветных дзён моладзі, будуць цесна супрацоўнічаць з Фацімскім санктуарыем, бо “гэта месца з’яўляецца адзіным у краіне, якое ўжо мае вопыт работы з вялікай колькасцю людзей”. Ён заўважыў, што Фаціма стане не толькі важным пунктам для маладых пілігрымаў СДМ, але і для Папы, які ўжо сказаў, што “вельмі хоча” таксама прыехаць у Фаціму. Для Папы Францішка ўдзел у СДМ у якасці Пантыфіка будзе ўжо трэцім: раней ён прымаў удзел у форумах, якія праходзілі ў Рыа-дэ-Жанэйра (2013), Кракаве (2016) і Панаме (2019).
Рэгістарацыя ўдзельнікаў СДМ-2023 распачалася 23 лістапада 2022 года. Першым свой удзел пацвердзіў Святы Айцец. Зрабіць гэта можна на афіцыйным сайце падзеі lisboa2023.org.
Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!