Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае на Дзень моладзі ў Полацк

Па волі Папы Францішка Сусветны дзень моладзі ў дыяцэзіях з мінулага года адбываецца ва урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае  маладых людзей на сустрэчу, якая адбудзецца ў Полацку, 19 лістапада 2022 года, і будзе праходзіць пад дэвізам: «Марыя ўстала і пайшла паспешна» (пар. Лк 1, 39).

Дэвіз, узяты з Евангелля ад Лукі, суправаджае Сусветны Дзень моладзі ў дыяцэзіальных Касцёлах і сусветную сустрэчу, якая пройдзе ў Лісабоне з 1 па 6 жніўня 2023 года.

Цяперашні этап сустрэчы моладзі, як адзначае Папа Францішак у Пасланні на 37 Сусветны Дзень моладзі 2022 і 2023, мы пройдзем разам з Багародзіцай з Назарэта, якая адразу пасля Звеставання «устала і паспяшыла» (Лк 1, 39), каб дапамагчы сваёй сваячцы Альжбеце.

Праграма сустрэчы:

  • канферэнцыя;
  • святая Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча;
  • адарацыя з малітвай праслаўлення.

Пачатак: 14:00
Заканчэнне: 22:00

Узрост удзельнікаў: ад 14 гадоў.

Запрашаем моладзь усёй нашай дыяцэзіі «устаць і паспяшыць» на Дзень моладзі ў Полацк, парафія св. Андрэя Баболі (г. Полацк, вул. Дзяржынскага, 50).

Запіс трывае да 17 лістапада 2022 г.

+37529 566 48 33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко; ddm.vicebsk@gmail.com

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі

для друку для друку