У Інтэрнэце з’явілася новае фота Бэнэдыкта XVI. Фотаздымак зроблены з нагоды уручэння заслужанаму Папу на пенсіі VIII тома «Opera Omnia», поўнага выдання яго твораў.
Папа на пенсіі сустрэўся 7 сакавіка з прадстаўнікамі ватыканскага выдавецтва, якія ўручылі яму наступны том поўнага выдання яго твораў.
«Бэнэдыкт XVI прыняў кіраўніка рэдакцыі ватыканскага выдавецтва Ларэнца Фазіні ў суправаджэнні прэфекта Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні і праграмнага дырэктара ватыканскіх СМІ Андрэа Торнелі. На сустрэчы таксама прысутнічалі Федэрыка Ламбардзі, кіраўнік ватыканскага фонду Ёзефа Ратцынгера – Бэнэдыкт XVI, і П’ерлука Аззаро, перакладчык і рэдактар італьянскага выдання Opera Omnia Бэнэдыкта XVI», — паведаміў фонд Ратцынгера-Бэнэдыкта XVI.
Фотаздымкі з гэтай сустрэчы апублікаваныя на старонцы фонду ў Facebook.
Нагадаем, што 16 красавіка Бэнэдыкту XVI споўніцца 95 гадоў.
Па матэрыялах Stacja7
пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!