19 лютага 2022 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбыўся карнавал для моладзі напярэдадні Вялікага посту.
Карнавал прайшоў у стыле Black and white party. Удзельнікі вечара выконвалі розныя заданні на хуткасць, цягавітасць і не толькі. Пасля таго як усе заданні былі выкананыя, удзельнікаў чакалі танцы і час для размоў.
Вечар быў напоўнены добрай атмасферай, было прыемна бачыць на карнавале моладзь з іншых мясцін.
Напрыканцы свята кс. Алег Каралёў SDB звярнуўся да ўсіх са слоўкам на добрую ноч, у якім прывёў прыклад пра агрызак яблыка: з яго нельга ўжо выціснуць сок, але ў ім ёсць семечкі, якія можна пасадзіць у добрую зямлю, каб яны прараслі На гэта патрэбен пэўны час, таму святар пажадаў кожнаму, каб час Вялікага посту стаў часам вырошчвання нашых семечак.
Тэкст: Дар’я Купцова
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!