У Вялікую Нядзелю Уваскрасення Хрыста валанцёры парафіяльнага «Карытас» г. Глыбокае наведалі псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове, бальніцу сястрынскага догляду ў Бабічах, Глыбоцкую ЦРБ.
Кожнага жыхара, пацыента і супрацоўніка ўстаноў валанцёры віншавалі словамі «Хрыстос уваскрос!», складалі найлепшыя пажаданні і дзяліліся тымі прысмакамі, якія ахвяравалі парафіяне ў Вялікую суботу падчас асвячэння страў.
Таксама ў гэты дзень валанцёры завіталі да шматдзетных сем’яў Грыбко (в. Петрунова) і Косцік (в. Мярэцкія), з якімі падзяліліся радаснай весткай Уваскрасення Пана і дарамі. І яшчэ адзін кошык з прысмакамі быў перададзены для наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання інвалідаў у тэрытарыяльным цэнтры.
Марына Сінкевіч, тэкст і фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

















