У мінулую нядзелю, 27 лістапада біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, што ў Віцебску, з пастырскім візітам.
Па традыцыі іерарха сустрэлі з хлебам і соллю пробашч парафіі кс. Андрэй Аніскевіч і прадстаўнікі парафіяльнай рады.
У гэты дзень у парафіі Езуса Міласэрнага адбыліся тры значныя падзеі: пачатак Адвэнта, біскупская візітацыя і ўдзяленне сакраманту канфірмацыі амаль дваццаці парафіянам.
Пасля святой Імшы вернікі, якія прынялі бежмаванне разам са сваімі сведкамі, роднымі і сябрамі працягнулі святкаванне ў парафіяльнай кавярні, дзе разам з біскупам Алегам, пробашчам Андрэем і з сёстрамі-служабнічкамі за кубкам гарбаты яшчэ раз перажылі радасць падзеі. Бо такі значны дзень у кожнага верніка бывае толькі адзін раз у жыцці.
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, Кацярына Папяленка, фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!


























