7 спосабаў знайсці час для малітвы

Недахоп часу з’яўляецца адной з нашых бед. З панядзелка па пятніцу мы жывем на максімальнай хуткасці, запавольваючы свой бег толькі ненадоўга на выходныя. Адным з наступстваў бесперапыннай гонкі з’яўляецца нерэгулярная малітва, а часам і поўнае яе адсутнасць. Прапануем 7 крокаў, якія дапамогуць знайсці час на малітву кожны дзень.

1. Пераканайся, што маеш сілы, каб памаліцца


Стомленаму чалавеку цяжка знайсці час для малітвы. Варта паклапаціцца аб рэгулярным сне і адпачынку пасля працы. Пасля адпачынку справы ідуць лепш.

2. Пачынай кожны дзень, кажучы Богу «добрай раніцы»


Калі прачнешся, павітайся з Богам. Калі ёсць схільнасць «дасыпаць», паспрабуй устаць адразу. Пачатак дня з’яўляецца вельмі добрым момантам для малітвы.

3. Абмяжуй час на Фэйсбук


Вельмі шмат часу мы трацім на праверку актыўнасці сяброў у сацыяльных сетках. Абмежаванні ў карыстанні Фэйсбуку, да прыкладу, можа стаць добрым спосабам знайсці шмат вольнага часу.

4. Выкарыстоўвай свой смартфон


Мы ўжо даўно перасталі выкарыстоўваць тэлефоны толькі для званкоў. Чаму б не прымяніць іх для малітвы? Такія праграмы, як «Цытаты з Бібліі», «Малітоўнік», ці проста інтэрнэт-доступ да Літургіі Гадзін абавязкова павінны быць у нашых гаджэтах.

5. Маліся ў дарозе


Дарога на працу або вучобу складае выдатную магчымасць для малітвы. Дваццаці хвілін язды ў трамваі цалкам дастаткова, напрыклад, каб памаліцца Ружанец.

6. Памятай: усё, што ты робіш, з’яўляецца малітвай


Скажам, што твая праца, вучоба, адпачынак і любая іншая актыўнасць — гэта малітва. Не прынцыпова, пішаш на працы справаздачу для шэфа, ці рыхтуешся да сесіі: Бог хоча прысутнічаць у кожным моманце твайго жыцця.

7. Не засыпай, не падзякаваўшы Богу за тое, што сёння адбылося


Падзяка — гэта добры спосаб завяршыць дзень; гэта таксама выдатная магчымасць для малітвы. Нават калі ты вельмі стаміўся, у некалькіх словах аддай Богу дзень, які падышоў да канца.

Паводле deon.pl
Пераклад catholicnews.by

для друку для друку