Прылажэнне “Малітоўнік” цяпер даступны для карыстальнікаў IOS

264У час перажывання Вялікага Посту мы стараемся абмежаваць сябе ў святкаваннях і гучных забавах. Але ў нас ёсць вельмі прыемная навіна, якой мы з вялікай радасцю дзелімся з усімі вернікамі.

Нарэшце адміністрацыя App Store зацверзділа версію прылажэння “Малітоўнік”, якую ўласнымі сіламі зрабілі парафіяне з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухараве Яўген Карачынскі, Цігран Саркісян і Арцём Баёк пад кіраўніцтвам а. Андрэя Сідаровіча МІС.

Прылажэнне дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Касцёла і мець доступ да штодзённых літургічных чытанняў праз смартфон і планшэт.

Літаральна ў студзені гэтага года Цігран і Арцём падрыхтавалі і выпусцілі ў свет першае прылажэнне “Малітоўніка” для смартфонаў на платформе Android.

Ужо напачатку лютага да каманды далучыўся Яўген, які дапамог зрабіць прылажэнне і для прыхільнікаў “Яблыка”.

Такім чынам, у сухараўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі склалася сапраўдная каманда распрацоўшчыкаў, і ў іх шмат планаў на будучыню.

Таму просім усіх карыстальнікаў новых прылажэнняў успамінаць нашых IT-герояў у штодзённай малітве, каб добры Бог натхняў іх, умацоўваў у працы і дапамагаў у штодзённым жыцці.

Спампаваць прылажэнне для IOS можна тут>>

Аляксандр Мазанік,  mic-minsk.by

для друку для друку