Цытаты са Святога Пісання, якія варта перачытваць у моманты сумневаў ці стрэсаў.
- Не клапаціцеся аб заўтрашнім дні, бо заўтра само за сябе паклапоціцца. Хопіць кожнаму дню свайго клопату. (Мц 6,34)
- Тыя, што спадзяюцца на Госпада, абновяцца ў сіле: падымуць крылы, як арлы, пацякуць і ня стомяцца, пойдуць і ня стомяцца. (Іс 40,31)
- Але Пан сказаў ёй у адказ: «Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе» (Лк 10, 41-42)
- Калі кладуся, спакойна засынаю, бо толькі Ты, Пане, дазваляеш мне жыць бяспечна. (Пс 4,9)
- Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага. У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вы вартыя больш за мноства вераб’ёў. (Мц 10, 29-31)
- Усялякі свой клопат ускладзіце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас. (1 П 5,7)
- Выбавіць душу маю ў спакоі ад тых, хто на мяне паўстае; бо іх многа ў мяне. (Пс 55,19)
Паводле credo.pro
для друку