Дарагія браты і сёстры, ужо набліжаецца ружанцовы месяц кастрычнік. З гэтай нагоды мы запрашаем перш за ўсё ўдзельнікаў ружанцовых колаў на Ружанцовы кангрэс, які адбудзецца 5 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.
Мэтай кангрэса, які арганізоўваецца айцамі дамініканамі, будзе паглыбленне духоўнага і інтэлектуальнага развіцця асобаў, якія моляцца на ружанцы. Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Маліцеся, «калі маеце час, увесь Ружанец штодзённа — і ў гадзіну сваёй смерці вы будзеце благаслаўляць той дзень і тую хвіліну, калі мне паверылі». [Св. Людовік Грыньён дэ Манфор; Трактат, 254].
Праграма мерапрыемства:
9.30 – 10.15 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
10.20 – адкрыццё кангрэса;
10.30 – 11.10 – даклад а. Браніслава Дашкевіча ОР «Паўната малітвы» (а. Яцэк Варанецкі ОР);
11.15 – 11.55 – даклад с. Юліі Бугай OP «Каментарый св. Тамаша Аквінскага да Божых запаведзяў»;
*** – Пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
12.15 – 13.00 – ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамантам;
13.00 – 13.50 – абед;
14.00 – 14.40 – даклад а. Марыюша Возьняка OP «Трактат аб сапраўдным ушанаваніі Найсвяцейшай Панны Марыі» (св. Людовік Грыньён дэ Манфор);
14.45 – 15.10 — даклад а. Марка Урбаноўскага OP “Змест Евангелля ў абразах бл. Фра Джованні Анжэліка — дапамога ў медытацыі на ружанцы”;
*** – Пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
15.30 – 15.55 – перапынак;
16.00 – 16.40 – сведчанні аб пладах ружанцовай малітвы і папярэдніх кангрэсаў;
16.40 – падрыхтоўка да Літургіі;
17.00 – Эўхарыстыя.
Просім паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 24 верасня, рэгістрацыя абавязковая. Дастаткова пазваніць або даслаць смс-паведамленне з інфармацыяй: імя, прозвішча, горад, назва парафіі, колькі чалавек. Таксама просім праінфармаваць, калі штосьці зменіцца і вы не прыедзеце на мерапрыемства. Для зарэгістраваных удзельнікаў кангрэса рыхтуецца шмат падарункаў. Мы чакаем вас і вашых блізкіх.
Кантакты:
• а. Раман, тэл. +375292919211; +48664570570 ( schulzop@gmail.com)
• а. Павел, тэл. +375299202007; 8(022)2412939.
Адрас для карэспандэнцыі:
а. Раман Шульц OP,
вул. Якубоўскага, 39/18,
212026 г. Магілёў