Памятныя банкноты ў памеры 0 еўра даступныя нумізматам у Польшчы з канца лістапада 2020 года, паведамляе credo.pro.
На банкноце намаляваны малады Караль Вайтыла, а таксама «графічныя элементы Вадавіц» — храм і герб горада. Незвычайная банкнота была выпушчана з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, якое шырока і актыўна адзначалася ў Польшчы. Гарадскі музей Вадавіц прадае банкноты праз сваю сетку, і ўжо прададзена больш за 6000 асобнікаў.
Гэта першая ў свеце «цалкам польская» памятная банкнота, выпушчаная з нагоды юбілею. Герб Вадавіц сучасны, але панарама горада даваенная. Гэтую валюту стварыла Малгажата Плавецка-Ясэк. Да канца студзеня банкноты яшчэ можна купіць у музеі Вадавіц, а потым яны будуць прадавацца праз Інтэрнэт.
Адна банкнота каштуе 20 злотых. Гэтую нумізматычную цікаўнасць апублікаваў Вадавіцкі гарадскі музей сумесна з ЗАТ «Памятныя банкноты». Невялікая частка кожнага надрукаванага лота мае надпіс ЮБІЛЕЙНАЕ ВЫДАННЕ, якое звязана з «юбілеем» 5-годдзя памятных банкнот наміналам 0 еўра.
