Упершыню ў Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца Парафіяда для дзяцей і моладзі

parafiadaЗапрашаем да ўдзелу ў І Парафіядзе Віцебскай дыяцэзіі, якая адбудзецца 11-14 жніўня 2015 года ў Оршы (парафія св. Юзафа, вул. Савецкая, 6).

Парафіяда – гэта сучасны выклік маладому пакаленню, каб праз розныя спартыўныя спаборніцтвы, тэатральныя здольнасці, адукаванасць і духоўнае багацце навучыцца разам праслаўляць Бога, быць сапраўдным сведкам Езуса і пераказваць іншым керыгмат хрысціянскай веры. Таму дзеці і моладзь, упершыню ў гісторыі Віцебскай дыяцэзіі, змогуць праявіць свае здольнасці ў намінацыях: СПОРТ, ТЭАТР, СВЯТЫНЯ.

Умовы ўдзелу:

1. Заяву на ўдзел (спіс+кантакты) трэба падаць да 30 чэрвеня 2015 года на электронны адрас parafiada.vd@mail.ru, якая павінна ўключаць:

спіс удзельнікаў каманды ў дзвюх узроставых катэгорыях: «А» — 12-14 год, «В» — 15-17 год; склад каманды налічвае 10 дзяцей і 2 дарослых;

кантакты адказных за групу – нумар тэлефона і адрас электроннай пошты.

2. Медыцынскі агляд. Для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах прадстаўляецца даведка ад урача аб стане здароўя (падаецца асабіста пры рэгістрацыі).

3. Хатняе заданне (падкрэслена). Віды спаборніцтваў на Парафіядзе:

СПОРТ: бег 60 і 100 метраў, басейн (вольны стыль плавання), скачкі ў даўжыню, настольны тэніс, шашкі, шахматы, футбол, валейбол, эстафета;

ТЭАТР: візітная картка каманды (пра сваю парафію, не больш 10 хвілін), мастацтва, конкурс рэлігійнай песні (вакал), літаратурны жанр, флэш-моб (танцы);

СВЯТЫНЯ: тэсціраванне (біяграфія святых Віцебскай дыяцэзіі), малітва пяці пальцаў (створаная Папай Францішкам), тэсты па Бібліі і святой Літургіі, гісторыя святынь г. Орша;

Пачатак: 11 жніўня 2015 года, 14.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў,  15.00 – св. Імша і ўрачыстае адкрыццё Парафіяды.

Арганізатары Парафіяды забяспечваюць удзельнікам начлег, харчаванне, праграму, экскурсіі, валанцёрскую і медыцынскую дапамогу, добры настрой і шмат цікавых рэчаў.

З гісторыі: Таварыства «Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса» было заснавана ў 1992 годзе айцом Юзафам Ёнецам, піярам, каб у сучасным свеце працягваць справу выхавання дзяцей і моладзі згодна з правіламі, якія былі створаныя 400 гадоў таму св. Юзафам Каласансам. Уся дзейнасць таварыства скіравана на тое, каб імкнуцца выхаваць дзяцей і моладзь згодна з парафіяльнай трыядай СПОРТ – ТЭАТР — СВЯТЫНЯ. У спартыўных, адукацыйных і патрыятычных парграмах, якія праводзяцца ў школах, спартыўных клубах, парафіях, святліцах і ў іншых шматлікіх установах прымаюць удзел тысячы маладых людзей.

Больш падрабязную інфармацыю пра Парафіяду ў Віцебскай дыяцэзіі можна даведацца па тэл.:

+ 375 29 216 99 82 – кс. Валерый Орсік, адказны за Парафіяду;
+ 375 29 569 99 41 – Кацярына Салаўёва, валанцёрскае згуртаванне;
альбо па e-mail parafiada.vd@mail.ru.

для друку для друку