Самагубства ў стане псіхічнага расстройства – грэх?

bigstock-depression-teen-girl-cried-lon-272607141“Хвала Хрысту! Мая сяброўка, знаходзячыся ў стане псіхічнага расстройства, павесілася. Яна ніколі б гэтага не зрабіла, калі б яе розум не памутнеў. Ці лічыцца грахом, калі яе дзеянні не былі ўсвядомленымі?” Святлана

На пытанне адказвае айцец Аляксандр Махнач SP:

– Вялікі старажытны філосаф Арыстоцель казаў, што “самагубства – гэта, хутчэй, праява слабасці перад цяжкасцямі”. Самагубства пазбаўляе чалавека магчымасці шкадаваць за ўчыненыя грахі і адпакутаваць за іх.

Божы Закон вычуць нас, што забойства – гэта парушэнне пятай Божай запаведзі. Сучасная псіхалогія кажа, што большасць самагубстваў – гэта вынік псіхічных разладаў асобы. Могуць праяўляцца выпадкі, калі чалавек цалкам свядома і добраахвотна адмаўляецца ад свайго жыцця як ад Божага дару, хочучы такім чынам прадэманстраваць сваю пагарду да Творцы.

Філосаф Сартр меркаваў, што самагубства як адмаўленне Бога з’яўляецца самым вялікім праяўленнем свабоды чалавека. Хрысціянскае ж вучэнне нам кажа, што жыццё – гэта Божы дар, і яно належыць Богу. Ён – Пан жыцця і смерці. Калі чалавек адкідвае гэты дар з намерам адкінуць Бога, то, несумненна, гэта смяротны грэх! Чалавек, які здзяйсняе такі чын, псіхічна хворы. Здаровы псіхічна чалавек не пазбавіць сябе жыцця! Прычыны такога стану чалавека могуць быць вельмі розныя. У дадзеным выпадку не можна казаць пра поўную свядомасць намеру чалавека, бо нешта пачынае адбывацца з ім, над чым ён сам ужо не можа запанаваць. Тут больш можна казаць пра цярпенне, чым пра віну асобы.

для друку для друку