Пераможцам V Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі стала Варапаеўская парафія

З 7 па 9 жніўня ў Віцебску праходзіла V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлетняя яе тэма “Разам да святасці!”

Спаборніцтвы былі прысвечаны 20-годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі, 10-годдзю каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 5-годдзю дыяцэзіяльнай Парафіяды.

Адным з арганізатараў юбілейнай Парафіяды сёлета быў “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. У другі дзень спаборніцтваў разам з выступамі каманд адбыўся міні-фестываль інклюзіўнага танца. У ім прынялі ўдзел інклюзіўныя калектывы з Першамайскага і Чыгуначнага ТЦСАН г. Віцебска, Студыя ІМПЭТ пры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі і Сямейны інклюзіў-тэатр “І” з Мінску.

Спіс пераможцаў V Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

ТЭАТР:

Візітная картка парафіі:

  1. Лынтупы
  2. Мёры
  3. Ваўкалаты

Конкурс рэлігійнай песні:

  1. Варапаева
  2. Глыбокае
  3. Віцебск, парафія Св. Антонія

Спецыяльная ўзнагарода – Янковіч Макар (Ваўкалаты)

Інсцэніроўка:

  1. Мёры
  2. Глыбокае
  3. Ваўкалаты

СВЯТЫНЯ:
Конкурс малюнка:

  1. Красоўская Соф’я (Мёры)
  2. Макрыцкая Рэната (Лынтупы)
  3. Кацярына Грышан (Віцебск, БГКЦ)

Конкурс ведаў “Мая Віцебская дыяцэзія”:

  1. Станіслаў Бутрын (Віцебск, парафія Св. Антонія)
  2. Ксенія Філіпенка (Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага)
  3. Глеб Шаршнёў (Глыбокае)

СПОРТ:
Валейбол:

  1. Ваўкалаты
  2. Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага
  3. Глыбокае

Футбол:

  1. Ваўкалаты
  2. Пагошча
  3. Віцебск, парафія Св. Антонія

Эстафета:

  1. Ваўкалаты
  2. Варапаева
  3. Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага

Бег:

  • Дзяўчаты:
  1. Варанко Вера (Віцебск, БГКЦ)
  2. Валеўка Паліна (Мёры)
  3. Прохарава Аліса (Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага)
  • Хлопцы:
  1. Плюта Аляксандр (Ваўкалаты)
  2. Рудак Данііл (Глыбокае)
  3. Ціўнэль Мікіта (Пагошча)

Скачкі ў даўжыню:

  • Хлопцы:
  1. Малатоўнік Андрэй (Варапаева)
  2. Плюта Аляксандр (Ваўкалаты)
  3. Рудак Данііл (Глыбокае)
  • Дзяўчаты:
  1. Філіпенка Ксенія (Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага)
  2. Янковіч Ульяна (Ваўкалаты)
  3. Зябчанка Аляксандра (Варапаева)

Па вынікам намінацый «Спорт-тэатр-святыня»:
1 месца — Варапаева
2 месца — Ваўкалаты
3 месца — Мёры

Дзеці і моладзь Варапаеўскай парафіі ў 2020 годзе будуць прадстаўляць Віцебскую дыяцэзію на 32 Міжнарожнай парафіядзе ў Варшаве, а пасля іх чакае двухтыднёвы адпачынак.

Марына Сінкевіч, тэкст
С. Дар’я Галубкова OV, фота
Вялікі фотарэпартаж можна паглядзець тут>>

для друку для друку