Падчас прэс-канферэнцыі з журналістамі біскуп Алег Буткевіч падзяліўся праблемамі, якія стаяць перад Касцёлам у Беларусі

press_konf1У Паставах ідзе праца па арганізацыі новай парафіі, дакументы ўжо пададзеныя ў Віцебскі аблвыканкам. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў журналістам біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Яго Эксцэленцыя распавёў пра дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў Віцебскай дыяцэзіі за гэты год свайго кіравання, акрэсліў далейшыя планы і падзяліўся праблемамі, якія стаяць перад Касцёлам у Беларусі.

Як сказаў іерарх, у гэты годзе было адзначана шмат святаў і юбілеяў у парафіях. Галоўнай падзеяй, якая адбылася, – гэта святкаванне пятнаццацігоддзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі. Святкаванне юбілеяў парафій адбылося ў Параф’янаве, Мосары, Глыбокім і Відзах.

Таксама было адзначана 100-годдзе з дня нараджэння Казіміра Свёнтка. Для самаго біскупа ў гэтым годзе была запамінальная сустрэча ў Рыме з Папам Францішкам у межах сустрэчы з маладымі біскупамі.

Напрацягу гэтага года было зроблена шмат працы па фармаванні структуры Касцёла, стварылася Рада, былі вырашаныя шматлікія кадравыя пытанні.

Па словах біскупа, ёсць у Каталіцкага Касцёла і праблемы, як у сусветным маштабе, так і ў лакальным. Гэта і пераслед знаўцаў Езуса Хрыста, падзел хрысціян на розныя канфесіі. Не заўжды вернікі ўмеюць прыняць адзін аднаго і не жадаюць шукаць гэтай згоды. Касцёл у Беларусі імкнецца да гэтай еднасці. Ёсць агульныя праграмы, якія аб’ядноўваюць хрысціян у вырашэнні розных праблемаў, – гэта і праблема сям’яў, якія слабыя ў наш час, праблемы з алкагалізмам, наркаманіяй сярод моладзі. Таму гэта такія вось заданні для Касцёла, каб працаваць у дадзеных накірунках і дапамагаць людзям.

Як сказаў біскуп Алег, на наступны год у яго запланавана шмат сустрэч з вернікамі і святарамі, каб лепш ведаць праблемы людзей у розных парафіях. У надыходзячым годзе плануюцца таксама разнастайныя мерапрыемствы згодна з літургічным календаром і планам Віцебскай дыяцэзіі.

А бліжэйшае мерапрыемства, якое ён плануе наведаць, — будзе фестываль каляднай песні ў Мёрах.

press_konf3

Таццяна Смоткіна

для друку для друку